«Жыццё на шырокую нагу і замашкі з 90-х». Гендырэктар Бярозаўскага мясакансервавага камбіната затрыманы за хабар
29 лiстапада 2023 у 1701266100
«Зеркало»
У Беларусі затрыманы за хабар гендырэктар Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Уладзімір Жуковіч. Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ.
This browser does not support the video element.
Паводле звестак АНТ, кіраўніка прадпрыемства затрымалі «на пару з камерсантам». Іншых дэталяў не прыводзіцца, але адзначаецца, што ў справе фігуруюць «канспіратыўныя сустрэчы, жыццё на шырокую нагу і замашкі з 90-х». У анонсе сюжэту тэлеканала былі апублікаваныя кадры аператыўнай здымкі затрымання Жуковіча.
- За што былі затрыманыя? - спытаў аператыўнік.
- За заключэнне дамоваў, - адказаў гендырэктар.
- Чаго?
- На пастаўкі прадукцыі.
Пра затрыманне Жуковіча яшчэ ў лістападзе пісала «Наша Ніва». Як перадавала выданне, крымінальная справа звязаная з хабарам ад дылера прадукцыі завода і адбылася не ў рамках разгорнутай КДБ «малочнай справы».
Бярозаўскі мясакансервавы камбінат - самае вялікае ў краіне прадпрыемства па перапрацоўцы мяса. Яму падпарадкаваныя некалькі прадпрыемстваў у Брэсцкай вобласці, уключаючы Баранавіцкі мясакамбінат.
Чытайце таксама