«Гэта народны праект». Даведаліся ў Валерыя Кавалеўскага, чаму ён пайшоў у адстаўку і што будзе з пашпартам Новай Беларусі
26 чэрвеня 2024 у 1719402180
«Зеркало»
Аб'яднаны пераходных кабінет Беларусі застаўся без прадстаўніка па замежных справах пасля таго, як Валерый Кавалеўскі заявіў, што пакідае пасаду. «Люстэрка» спытала ў яго пра прычыны такога рашэння і пра пашпарт Новай Беларусі.
- Пашпарт Новай Беларусі - гэта народны праект, ім займаецца шмат людзей з Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета. Я думаю, гэтая справа будзе працягнутая, - сказаў Кавалеўскі.
Пры гэтым ён не агучыў тэрмінаў выпуску першага асобніка дакумента, праца над якім пачалася амаль год таму.
Нагадаем, у пачатку чэрвеня намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка заявіў, што праект пашпарта «пакуль падвісае». Гэта здарылася пасьля таго, як 28 траўня Беларускі расследавальніцкі цэнтр высветліў, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам, звязанае з «кашальком» Аляксандра Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым.
У паведамленні пра адстаўку, апублікаваным у Facebook, Кавалеўскі напісаў, што ў яго «з'явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі». Што гэта за разыходжанні?
- Разыходжанні ёсць заўсёды, неабавязкова ўсе павінныя гаварыць адным голасам, - заявіў Кавалеўскі. - У Facebook я напісаў усё, што хацеў сказаць з гэтай нагоды. Іншых каментароў не будзе.
У Аб'яднаным пераходным кабінеце Валерый Кавалеўскі таксама курыраваў важны для беларускіх дэмакратычных сіл украінскі кірунак. Паводле палітыка, у далейшым праблем з гэтым быць не мусіць.
- Офіс Святланы Ціханоўскай актыўна працуе на ўкраінскім кірунку, - падкрэсліў палітык. - Таксама ёсць місія беларускіх дэмсілаў ва Украіне, якая працягвае сваю працу. Таксама мы бачым, што Каардынацыйная рада дэманструе высокі ўзровень зацікаўленасці. Так што гэтае супрацоўніцтва працягнецца.
Кавалеўскі не ведае, хто зменіць яго на пазіцыі прадстаўніка па міжнародных справах. У каментары «Люстэрку» ён адмовіўся гаварыць, ці абмяркоўваў ён папярэдне пытанне сваёй адстаўкі са Святланай Ціханоўскай і чым ён плануе займацца пасля сыходу з Аб'яднанага пераходнага кабінета.
Нагадаем, у пачатку красавіка 2024 года пра адыход з Аб'яднанага пераходнага кабінета заявіў Аляксандр Азараў, які курыраваў працу з планам «Перамога». З лістапада 2022 года застаецца вакантнай пасада прадстаўніка АПК па эканоміцы, якая вызвалілася пасля адыходу з АПК заснавальніцы кампаніі Laava Tech Таццяны Зарэцкай.
Чытайце таксама