Нацбанк анансаваў валютнае змяненне
12 лiпеня 2024 у 1720791660
«Зеркало»
Нацбанк з 1 жніўня зробіць валютнае новаўвядзенне для банкаў. Так, нарматыў адлічэнняў фінустановаў у фонд абавязковых рэзерваў ад прыцягнутай замежнай валюты падымуць на 2 працэнтныя пункты - да 20%.
Для дэвалютызацыі эканомікі з 1 жніўня рэгулятар збіраецца зрабіць для банкаў больш жорсткімі ўмовы па прыцягненні валюты. Так, нарматыў адлічэнняў фінустановаў у фонд абавязковых рэзерваў ад прыцягнутай замежнай валюты падымуць на 2 працэнтныя пункты - да 20%. То-бок банкам стане менш выгадна прыцягваць ад насельніцтва і бізнесу валюту.
Апошнім разам гэты паказчык падымалі з 1 студзеня гэтага года - таксама на два працэнтныя пункты (з 16 да 18%).
Таксама Нацбанк павысіць з 17 ліпеня стаўкі па крэдыце авернайт - з 10, 5% да 11% гадавых. Калі спрасціць, то гэта кароткатэрміновы крэдыт для юрыдычных асобаў.
«Прынятыя рашэнні будуць спрыяць падтрыманню цэнавай і фінансавай стабільнасці, а таксама нададуць дадатковы імпульс працэсам дэвалютызацыі беларускай эканомікі», - заяўляе рэгулятар.
Чытайце таксама