Пракуратура за неабгрунтаваны выклік хуткай дапамогі спагнала з жыхаркі Магілёва больш за 400 рублёў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Высветлена, што нецвярозая 35-гадовая магіляўчанка, знаходзячыся на сваім лецішчы ў Шклоўскім раёне, патэлефанавала на лінію 103 і паведаміла, што нанесла сама сабе парэзы на руках. Калі медыкі прыехалі да яе, высветлілася, што яна схлусіла. Паводле яе словаў, яна хацела ўвагі з нечага боку, таму і патэлефанавала ў хуткую.
Жанчыну аштрафавалі на чатыры базавыя велічыні (160 рублёў) паводле ч. 1 арт. 19.6 КаАП (Загадзя ілжывае паведамленне). А паколькі выезд брыгады хуткай дапамогі пацягнуў выдаткі бюджэтных сродкаў, пракуратура вырашыла спагнаць з яе гэтыя грошы.
У выніку суд патрабаванні пракурора задаволіў у поўным аб’ёме і спагнаў з адказчыцы шкоду, нанесеную неабгрунтаваным выездам брыгады хуткай медыцынскай дапамогі на ілжывае паведамленне, у суме 170 рублёў, а таксама дзяржаўную пошліну ў памеры 80 рублёў.