У Магілёве 27-гадовы мужчына загінуў ад пранікальнага ранення, нанесенага савецкім зэдлікам, выявілі спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
У дзень інцыдэнту мужчына быў у сябе дома. Яго сваякі пачулі шум з кухні і знайшлі магілёўца на падлозе. Медыкі хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца, выратаваць мужчыну не змаглі.
Аператыўнікі правялі агляд месца здарэння і прызначылі праверку. Судмедэксперт знайшоў на целе загінулага «сечана-колатае раненне паяснічнай вобласці з пашкоджаннямі жыццёва важных унутраных органаў», а таксама «выцятую рану на галаве, ранкі».
«Паводле высноваў эксперта, смерць магілёўца наступіла ад вострай страты крыві, якая развілася ў выніку ранення паяснічнай вобласці, якое пранікла ў брушную поласць», — паведамілі ў ДКСЭ.
Аказалася, што мужчына зваліўся на зэдлік і падчас падзення стукнуўся галавой аб падлогу і спінай — аб металічную ножку крэсла, якая нанесла яму пранікальнае раненне.
На момант смерці пацярпелы быў цвярозы, што пацверджаюць вынікі судовай медыцынскай хімічнай экспертызы.