Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 42-гадовага жыхара сталіцы, які здзейсніў крадзеж сонцаахоўных акуляраў коштам 250 рублёў, паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле звестак міліцыі, мужчына прыйшоў у піцэрыю разам з дзецьмі, заўважыў на століку пакінутыя без нагляду акуляры і забраў іх сабе.
Гаспадар акуляраў, які вячэраў у той жа кавярні за паўгадзіны да фігуранта, вярнуўся па сваю рэч, але не знайшоў яе, таму звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі абставіны здарэння, адшукалі фігуранта, забралі і вярнулі скрадзеную маёмасць уладальніку.
На мужчыну завялі крымінальную справу за крадзеж.