Пракуратура ў Краснаярскім краі Расіі запатрабавала выключыць і знішчыць адну з самых папулярных дзіцячых кніг 90-х — «Шкодныя парады» Рыгора Остэра, піша выданне «Подъём».
Фатаграфіі адпаведнага дакумента пракуратуры апублікаваў журналіст Антон Арэх, яму іх даслалі падпісчыкі. Там гаворыцца, што дзіцячая кніга не мае пазнакі 18+.
У дакуменце адзначаецца, што ў кнізе ёсць «апісанні жорсткасці, фізічнага і псіхалагічнага гвалту, антыграмадскія дзеянні, якія выклікаюць у дзяцей страх, жах ці паніку».
Адзначым, што ў Беларусі кніга свабодна прадаецца: яе можна купіць як мінімум у 20 гарадах, уключаючы сталіцу і абласныя цэнтры. Цана выдання — каля 11 рублёў.