Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  2. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  3. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  4. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  5. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  6. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  7. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  8. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  9. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  10. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  11. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  12. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  13. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  14. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  15. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  16. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  17. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


У беларускіх крамах зноў прадаюць вядомы нямецкі шакалад Ritter Sport, хоць яго ўвоз забаронены пасля ўведзенага летась эмбарга. Расказваем, як стаў магчымым такі імпарт і хто ўвозіць гэты шакалад.

Шоколад Ritter sport в гипермаркете "Корона". Январь 2023 года. Фото: realt.by
Шакалад Ritter Sport у гіпермаркеце «Карона». Студзень 2023 года. Фота: realt.by

Як у Беларусі з’явіўся забаронены шакалад

Паводле паведамленняў медыя, у беларускіх крамах зноў пачалі прадаваць папулярны шакалад Ritter Sport, выраблены ў Германіі.

Пры гэтым шакалад і прадукцыя з яго ў знешнім гандлі ЕАЭС праходзіць пад кодам 1806. Гэты код уключаны ў спіс эмбарга, уведзенага беларускімі ўладамі ў пачатку мінулага года як адказ на «дыскрымінацыйную палітыку і ажыццяўленне недружалюбных дзеянняў». Абмежаванні падаўжалі, чарговы раз — да канца чэрвеня 2023 года. Гэта значыць, што такую прадукцыю, выпушчаную ў краінах, якія беларускія ўлады лічаць недружалюбнымі, забаронена ўвозіць у Беларусь. Відавочна, у спісе краін знаходзіцца і Германія.

Як у такім выпадку стаў магчымым імпарт шакаладу з нямецкай фабрыкі? Рэч у тым, што, нягледзячы на забарону ўвозу цэлага спісу прадуктаў з «недружалюбных» краін, імпартаваць іх можна (як бы дзіўна гэта ні гучала), але толькі па спецыяльных квотах, вызначаных дзяржорганамі. У выпадку з шакаладам такія квоты выдае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. То-бок гэтая структура вырашае, хто і ў якіх колькасцях будзе ўвозіць у нашую краіну такія прадукты.

З іншага боку, у Беларусі легалізавалі паралельны імпарт. Гэта азначае, што ў нашую краіну можна імпартаваць прадукцыю без ведама праваўладальніка. Гэты дакумент не адмяняе эмбарга, якім уведзеная не проста забарона ўвозу з «недружалюбных» краін, а і ўвоз на тэрыторыю Беларусі і рэалізацыя на ўнутраным рынку тавараў, якія паходзяць з іх. Але сам факт легалізацыі паралельнага імпарту павялічвае рызыкі трапляння ў нашую краіну многіх тавараў па шэрых схемах.

Хто займаецца імпартам нямецкага шакаладу

Ritter Sport у Беларусь цяпер імпартуе «Логистическая компания Восток», паведамляе Realt.by. Раней гэтым займалася фірма «Альфа Дистрибьюция». Мяркуючы па ўсім, МАРГ выдаў квоты першай з іх, а другая, як і многія іншыя імпарцёры, не атрымала права ўвозіць у Беларусь гэты шакалад (як і іншыя прадукты).

Мяркуючы з інфармацыі на старонцы ў LinkedIn, з траўня 2021 года «Логистической компанией Восток» кіраваў Дзмітрый Шчасны (не выключана, што ён там працуе дагэтуль), паралельна ён з’яўляецца намеснікам дырэктара па развіцці «БелГлобалГарант». Па стане на 23 студзеня, старонка была недаступная, але ў пошуку ў Google гэтая інфармацыя ўсё яшчэ ёсць.

Кампанія «БелГлобалГарант» належыць Сяргею Цяцерыну, акрамя іншага яна займаецца оптавым гандлем прадуктаў харчавання. Гэтага бізнесоўца звязвае цеснае сяброўства з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «МотолькоПомоги», раней Дзмітрый Шчасны працаваў на МТЗ. Як мы праверылі, чалавек з такімі ж імем і прозвішчам выступаў на тэлебачанні як намеснік дырэктара маркетынг-цэнтра па працы на рынках далёкага замежжа МТЗ, яго імя неаднаразова згадвалася ў публікацыях завода.