Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  3. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  4. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  5. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  6. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  7. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  8. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  9. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  10. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  11. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  12. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  13. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  14. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  15. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  16. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  17. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
Читать по-русски


Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі з’явіўся ў эфіры YouTube-канала «Обычное утро». Сярод іншага ён раскзаў пра альтэрнатыўныя пашпарты для беларусаў, якія могуць пачаць выдаваць ужо сёлета, магчымую канкурэнцыю з Радай бяспекі Зянона Пазняка і каліноўцаў, а таксама раскрытыкаваў выказванне Міхаіла Падаляка пра «адсутнасць выразнай антываеннай актыўнасці» беларускіх дэмсілаў.

Валерый Кавалеўскі. Фота: прэс-служба Кабінета Святланы Ціханоўскай

Пра словы Падаляка наконт сустрэч з Ціханоўскай: «Гэта маніпуляцыі»

Нядаўна прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што афіцыйны Кіеў не лічыць патрэбным развіваць адносіны з беларускімі дэмсіламі, у прыватнасці сустракацца са Святланай Ціханоўскай, бо «не бачыць выразнай антываеннай актыўнасці з боку апазіцыі» — напрыклад, маштабных маніфестацый каля беларускіх пасольстваў у іншых краінах.

Выказванне Падаляка Кавалеўскі назваў «маніпуляцыямі», закліканымі растлумачыць, чаму ўкраінскія ўлады не хочуць супрацоўнічаць з Ціханоўскай.

— Антываеннай актыўнасці было больш чым дастаткова, — заявіў ён, нагадаўшы, што пазіцыя Ціханоўскай наконт расійскага ўварвання была агучаная яшчэ 24 лютага 2022-га, у першы дзень вайны, і была «абсалютна адназначная».

— Часам здаецца, што афіцыйны Кіеў свядома не хоча заўважаць тое, што сапраўды робіцца не толькі Ціханоўскай і дэмакратычнымі сіламі, але і ўсім беларускім народам, а робіцца вельмі многае, — сказаў Кавалеўскі.

Ён прывёў у прыклад антываенныя пратэсты ў Беларусі ў першыя дні пасля ўварвання, «рэйкавых партызан», валанцёраў і добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне, гуманітарную дапамогу, данаты ад беларусаў па ўсім свеце, інфармацыйную падтрымку і «тое, што Ціханоўская робіць на палітычным узроўні».

У цэлым, на думку Кавалеўскага, не толькі дэмсілы, але і беларусы наогул «робяць [для падтрымкі Украіны] не менш, а можа, у некаторых выпадках і значна больш, чым іншыя краіны», асабліва ўлічваючы адсутнасць у іх дзяржаўнага рэсурсу.

Аднак Кіеў «часцяком імкнецца гэтага не заўважаць» — каб растлумачыць нежаданне ісці на кантакт з Ціханоўскай і, імаверна, не дапусціць пашырэння канфлікту з тэрыторыі Беларусі, выказаў здагадку прадстаўнік АПК.

— Для нас такая пазіцыя выглядае даволі блізарукай, бо разам мы маглі б рабіць значна больш, — заявіў Кавалеўскі.

Ён выказаў меркаванне, што, аб’яднаўшы намаганні, афіцыйны Кіеў і беларускія дэмсілы маглі б лепш паўплываць на сітуацыю ў Беларусі, «без якой гэтай вайны наогул бы не было».

Пра сумесную Раду бяспекі Пазняка і каліноўцаў: «Пакуль не ведаем, што гэта такое»

Валерый Кавалеўскі таксама пракаментаваў заяву беларускага палітыка Зянона Пазняка пра планы стварыць Раду бяспекі сумесна з палком Каліноўскага.

Паводле Пазняка, новы орган хочуць стварыць «з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі», а ў перспектыве ён «можа адыграць вялікую ролю ў адраджэнні Беларусі і ў заваёве свабоды Беларусі».

Чым будзе займацца Рада бяспекі, невядома, аднак намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук адзначыў, што ён пакуль «будзе несці больш прадстаўнічыя функцыі».

Кавалеўскі запэўніў, што ў АПК не лічаць новы суб’ект палітычным канкурэнтам і гатовыя да дыялогу з ім, аднак «пакуль не ведаюць, што гэта такое: якія іх мэты, задачы, фарматы іх працы, дзе іх аўдыторыя».

— Калі нам будзе гэта ясней, мы будзем радыя абмеркаваць, якім чынам мы можам узаемадзейнічаць, — патлумачыў палітык.

— Тое, што яны (полк Каліноўскага. — Заўв. рэд.) выбралі палітычны шлях, — гэта, вядома, своеасабліва для вайсковай адзінкі, але мы гэта аспрэчваць не збіраемся, — дадаў ён, выказаўшы жаданне «супрацоўнічаць і шукаць нейкія агульныя падыходы».

Што да непасрэдных кантактаў дэмсіл з прадстаўнікамі палка Каліноўскага, у прыватнасці наконт паставак туды зброі і тэхнікі, Кавалеўскі заявіў, што супрацоўніцтва з імі «не можа абмяжоўвацца выключна пастаўкамі ўзбраення і гуманітарнай дапамогі» і мусіць ісці значна далей.

— Мы зрабілі ўжо досыць шмат, нягледзячы на свае абмежаваныя магчымасці, — заявіў прадстаўнік АПК, гаворачы пра пастаўкі гуманітарнай дапамогі для каліноўцаў.

Пра праект «новага пашпарта» беларуса: «Пытанне гэтага года»

Валерый Кавалеўскі крыху падрабязней расказаў пра анансаваны нядаўна праект «новага пашпарта» для беларусаў — нагадаем, паводле задумы дэмсіл, ён будзе выкарыстоўвацца не толькі для пацверджання беларускага грамадзянства, але і для паездак.

Паводле словаў прадстаўніка Кабінета, дакумент ужо распрацаваны па стандартах Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), цяпер вядуцца перамовы з краінамі Шэнгенскай зоны «для таго, каб дамагчыся злучнага звяна паміж самім дакументам і яго прызнаннем у ЕС як праязнога дакумента».

— Як толькі ў нас будзе гэты прэцэдэнт, мы зможам працаваць з іншымі краінамі на двухбаковай аснове, каб дамагацца яго прызнання, — заявіў Кавалеўскі: паводле яго словаў, гаворка можа ісці пра ЗША, Вялікабрытанію, Канаду і іншыя дзяржавы.

На пытанне пра тое, калі можа запрацаваць новы праект, прадстаўнік АПК адказаў, што «гэта непрадказальна, але мы вельмі стараемся». Зрэшты, ён сказаў, што «гэта пытанне гэтага года»:

— Гэта рэалістычна: мы ўжо гатовыя з пункту гледжання тэхнічнага і арганізацыйнага.

Кавалеўскі паведаміў, што атрымаць новы пашпарт зможа любы грамадзянін Беларусі ўнутры краіны і за яе межамі — у выпадку страты або заканчэння тэрміну дзейнага дакумента, калі скончыліся пустыя старонкі і нават «проста так».