Польшча ўзмацняе меры бяспекі на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта паведаміў 23 лютага міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак у Twitter.
«Мы пачалі папераджальнае ўзмацненне бяспекі на мяжы з Расіяй і Беларуссю. Гэта частка нашай стратэгіі абароны і стрымлівання. Першыя ўмацаванні ўжо разгорнутыя на мяжы з Калінінградскай вобласцю», — напісаў Блашчак у Twitter.
Нагадаем, летась Польшча пабудавала на мяжы з Беларуссю плот вышынёй 5,5 метра і даўжынёй 186 кіламетраў. Прычынай гэтага стала рэзкае павелічэнне патоку мігрантаў з краін Блізкага Усходу.
Пасля гэтага каардынатар польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын заявіў, што цяпер польская мяжа — самая абароненая ў Еўропе, а незаконны ўезд у краіну з боку Беларусі цалкам заблакаваны.