2 красавіка ва ўзросце 43 гадоў раптоўна памёр намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
У Мінэканомікі паведамляюць, што Сяргей Міцянскі заўчасна памёр пасля працяглай хваробы.
«Сяргей Вітальевіч, працуючы на розных дзяржаўных пасадах, праявіў сябе пісьменным, ініцыятыўным і кампетэнтным кіраўніком, умелым арганізатарам. Ён быў сумленным, адкрытым да людзей чалавекам, чым набыў павагу і падзяку многіх людзей», — гаворыцца на сайце Мінэканомікі.
Сяргей Міцянскі нарадзіўся 7 жніўня 1979 года ў горадзе Шапятоўка Хмяльніцкай вобласці Украіны.
Пасаду намесніка міністра эканомікі Міцянскі заняў у снежні 2020 года. Да гэтага ён працаваў у тым ліку ў розных падраздзяленнях МАРГ, Мінэканомікі, а таксама галоўным упраўленні кантролю па Мінску Дзяржкантролю.