Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Мабільныя аператары анансавалі чарговыя змены для сваіх кліентаў. Напрыклад, кампанія А1 з 15 жніўня ўвяла новыя тарыфныя планы, а некаторыя старыя адправіла ў архіў.

Женщина с телефоном в руках. Фото Unsplash.com использовано в качестве иллюстрации
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Unsplash.com

Аператар А1 паведаміў, што з 15 жніўня запусціў новыя тарыфныя планы — лінейку «Драйв». Да прыкладу, тарыф «Драйв анлім» з безлімітным інтэрнэтам абыдзецца ў 27 рублёў за месяц.

«У якасці базавай прапановы А1 запускае тарыфны план „Просты“. А для пенсіянераў і асоб, якія маюць права на льготы, А1 прапануе тарыфны план „Клапатлівы“. Самым жа юным карыстальнікам мабільнай сувязі А1 падыдзе тарыфны план „Дзіцячы“, дзякуючы якому больш не давядзецца турбавацца наконт перавышэння інтэрнэт-трафіку», — паведамляе мабільны аператар.

Для турыстаў, якія прыедуць у Беларусь, А1 запусціў тарыфны план «Драйв турыст» — з безлімітным доступам у мабільны інтэрнэт і 700 хвілінамі на выклікі ў сетцы ўсіх беларускіх аператараў. Цэннік — 35 рублёў за месяц.

Некаторыя тарыфныя планы кампанія адправіла ў архіў, сярод іх — «Социальный», «Проще простого», «Пенсионный», «Непоседа», «Без переплат», «Анлим XS», «ГИГА 30», «ГИГА 100», «Драйв 5», «Драйв 20», «Без Лимита 2.0», «Турист 2.0». Цяпер яны недаступныя для падключэння або змены тарыфнага плану. «Дзейныя абаненты працягнуць карыстацца імі на ранейшых умовах», — удакладняе мабільны аператар.

Аператар life:) з 29 жніўня перастане аказваць некаторыя паслугі. Для кліентаў стануць недаступныя асобныя пакеты хвілін на тэлефонныя размовы (да прыкладу, паслуга «5 хвілін на ўсе сеткі на суткі»), а таксама інтэрнэт-пакеты (да прыкладу, «Безліміт ГБ за 34,9 рубля»). Кампанія life:) папярэджвае, што гэтыя паслугу будуць адключаныя ўсім абанентам, нявыкарыстаныя хвіліны і гігабайты будуць даступныя яшчэ 30 дзён.

Чытайце таксама