Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  4. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  5. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  6. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  7. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  8. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  9. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — девять погибших и десятки пострадавших
  10. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  11. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  12. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  13. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  14. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  15. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  16. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  17. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  18. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
Читать по-русски


Аказаць «максімальны ціск на рэжым» Аляксандра Лукашэнкі, «патрабуючы вызвалення палітычных зняволеных», заклікала дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская 10 снежня ў Брусэлі на паседжанні Савета міністраў замежных справаў Еўрасаюза. Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў «Позірку», што Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў сустрэчы зрабіць вызваленне палітвязняў «абсалютным прыярытэтам», а таксама «падтрымаць іх рэабілітацыю».

Лідер дкмократических сил Светлана Тихановская. Фото: пресс-служба Офиса Светданы Тихановской
Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

Дэмакратычная лідарка адзначыла, што ў Беларусі палітычны крызіс і крызіс у галіне правоў чалавека «выйшаў за межы краіны і прынёс сур’ёзную шкоду рэгіянальнай бяспецы». У той жа час, паводле яе, беларускае грамадства «выразна заяўляе» пра сваё жаданне «стаць часткай еўрапейскай сям'і».

Паводле Ціханоўскай, дэмсілы сфармавалі альтэрнатыўныя інстытуты ўлады — Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада, цяпер фармалізуюць адносіны з еўрапейскімі партнёрамі. Яна выказала ўпэўненасць, што спецыяльны пасланнік ЕС па працы з дэмсіламі «ўмацуе каардынацыю ўнутры ЕС і са знешнімі партнёрамі — ЗША, Вялікабрытаніяй, Канадай» і іншымі.

Палітык канстатавала, што многія меры ціску на рэжым Лукашэнкі «рэалізуюцца паступова і павольна». Каб прымусіць іх працаваць, «патрэбныя стратэгія, мэтаскіраванасць і палітычная воля».

«Сёння я заклікаю ЕС распрацаваць шлях, які выведзе Беларусь з вайны, — сказала яна. — Тупік на полі бою патрабуе пошуку варыянтаў, якія могуць аслабіць Расію і дапамагчы Украіне. Наш погляд на сітуацыю ясны: Лукашэнка — адзіны саюзнік Пуціна, але і самае слабае звяно. Дэмакратычная Беларусь магчымая, і гэта будзе наймацнейшым ударам па Расіі і дапаможа Украіне перамагчы. Мы гатовыя да спецыяльных кансультацый што да гэтай задачы».

Як толькі Беларусь стане свабоднай, яна будзе імкнуцца да сяброўства ў ЕС, запэўніла Ціханоўская. «Што да практычнага боку, то мы хочам пачаць распрацоўку праекта пагаднення пра асацыяцыю, каб яно было гатовае да таго часу, калі яго зможа падпісаць законны ўрад Беларусі, бо людзі хочуць бачыць надзейную альтэрнатыву тупіковаму рэжыму», — падкрэсліла яна.

Дэмакратычная лідарка заклікала краіны ЕС спрасціць міграцыйныя працэдуры для беларусаў і падтрымаць праект «пашпарта новай Беларусі», адзначыўшы, што прызнанне гэтага дакумента «пазбавіць Лукашэнку магчымасці кантраляваць жыццё людзей, якія жывуць у свабодных краінах».

Санкцыі, паводле Ціханоўскай, могуць адыграць «важную ролю ў паслабленні здольнасці Лукашэнкі праводзіць рэпрэсіі і дапамагаць Расіі ў вайне»: «адзін са спосабаў — закрыць шчыліны, якія дазваляюць Лукашэнку і Пуціну дапамагаць адзін аднаму ў абыход санкцый. Я заклікаю ЕС прыняць новы пакет санкцый і закрыць наяўныя шчыліны».

Палітык таксама прапанавала стварыць сумесную кантактную групу, якая б распрацавала стратэгію па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму ў Мінску да адказнасці і занялася яе рэалізацыяй.

Паводле яе словаў, «рэжым не мусіць застацца беспакараным: не толькі за злачынствы супраць беларусаў, але і за выкраданне ўкраінскіх дзяцей». У той жа час, падкрэсліла дэмлідарка, міжнародныя механізмы прыцягнення да адказнасці, «якіх баяцца Лукашэнка і яго набліжаныя», дагэтуль не задзейнічаныя.

«У доказах яго злачынстваў няма недахопу. Нам патрэбна палітычная воля дзяржаваў, каб зрабіць наступны крок — [задзейнічаць] Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, Міжнародны суд ААН у якасці спецыяльнага трыбунала або [органаў для разгляду справаў] пад універсальнай юрысдыкцыяй», — заявіла Ціханоўская.

Яна заклікала ЕС падтрымаць дэмсілы і ўжо заявіць, што «для правядзення сумленных выбараў у 2024 годзе ў Беларусі не забяспечаныя асноўныя ўмовы». На яе думку, гэта «паслужыць урокам для рэжыму перад прэзідэнцкай кампаніяй 2025 года».

У той жа дзень на сумесным брыфінгу з вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем Ціханоўская заявіла, што прыхільнікі пераменаў у Беларусі «ведаюць і адчуваюць, што ЕС цвёрда падтрымлівае дэмакратычны рух і не прызнае нелегітымнага Лукашэнку прэзідэнтам».

Як паведамляе прэс-служба дэмлідаркі, яна заклікала ЕС «распрацаваць комплексную стратэгію абароны незалежнасці Беларусі і вывесці яе на шлях дэмакратычнага развіцця». Для гэтага, перакананая палітык, «важна закрыць шчыліны ў санкцыях, прыцягнуць да адказнасці памагатых Лукашэнкі, а таксама падтрымаць беларускі дэмакратычны рух і палітвязняў».

Яна заклікала ЕС даць выразны сігнал беларусам, што «іх краіна не будзе аддадзеная Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза».

«Я веру, што Украіна, Малдова і Грузія сапраўды заслугоўваюць сяброўства ў Еўрасаюзе, — заявіла Ціханоўская. — Але беларусы таксама гэтага заслугоўваюць. Мы разумеем, што гэты шлях доўгі, але ён адзіны, які магчымы для Беларусі».

Апроч іншага, яна прапанавала ўключыць у санкцыйны спіс ЕС шэраг беларускіх службовых асоб — «суддзяў, пракурораў, прапагандыстаў, вайскоўцаў, якія маюць дачыненне да злачынстваў супраць беларусаў і ўкраінцаў».