Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  2. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  3. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  4. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  5. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  6. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  7. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  8. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  9. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  10. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  11. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  12. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  13. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  14. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  15. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  16. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  17. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  18. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
Читать по-русски


Урад збіраецца вылучыць дадатковую падтрымку «Белкаапсаюзу». З адпаведнай просьбай да Саўміна звярнулася кіраўніцтва спажыўкааперацыі. Пра гэта гаварылася на нарадзе ў Саўміне 19 сакавіка.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«На жаль, сітуацыя ў „Белкаапсаюзе“ досыць складаная. Усе віды дзейнасці, акрамя нарыхтоўчай і вытворчай, стратныя. Нягледзячы на тое, што і летась, і сёлета намі, урадам, кіраўніком дзяржавы, было прынята нямала рашэнняў, значыць, па забяспечанні падтрымкі прыбытковай працы арганізацый спажыўкааперацыі», — заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 19 сакавіка на нарадзе па падтрымцы спажыўкааперацыі.

Паводле прэм’ера, у гэтай сітуацыі «Белкаапсаюз» звярнуўся да ўрада па дадатковую падтрымку. У першую чаргу — праз стратную дзейнасць арганізацыі падчас гандлю ў вясковай мясцовасці.

Сярод мер падтрымкі — кампенсацыя часткі выдаткаў на куплю аўталавак, транспартных выдаткаў па дастаўцы тавараў у вясковыя крамы, вылучэнне пэўных рэсурсаў для пагашэння пазычанасці па крэдытах.

Паводле старшыні «Белкаапсаюза» Інэсы Караткевіч, «рэзерваў сістэмы спажыўкааперацыі недастаткова, каб самастойна кампенсаваць выдаткі і планава стратную дзейнасць». Нагадаем, цяперашнюю кіраўніцу спажыўкааперацыі прызначылі ў сярэдзіне лютага гэтага года.

Пытанне падтрымкі «Белкаапсаюза» абмяркоўвалася 16 лютага на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Тады палітык раскрытыкаваў працу гэтай арганізацыі. Паводле яго, з часу папярэдняй такой сустрэчы, якая была ў 2021-м, «прэтэнзій стала нават больш». «Стратная дзейнасць, пытанні з боку кантрольных органаў, скаргі насельніцтва», — заявіў у лютым Аляксандр Лукашэнка. Раней гэтую дзяржаўную гандлёвую сетку крытыкаваў таксама прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

Як улады дзесяцігоддзямі «ратуюць» спажыўкааперацыю

Ратаванне «Белкаапсаюза» беларускія ўлады абмяркоўваюць з другой паловы 90-х гадоў, пісала раней выданне «Беларусы і рынак». У 2005 годзе «Белкаапсаюзу» ўлады выдалі бюджэтную пазыку на 30 млрд рублёў і паабяцалі зрабіць з яго за два гады карцінку. Праз два гады ні пра карцінку, ні пра 30 млрд ніхто ўжо і не ўспамінаў.

Справы ў «Белкаапсаюза» ішлі ўсё горш. Калі ў 2010 годзе яго доля на рынку складала 12%, то да 2020 года яна скарацілася да 4%, а ў 2023 годзе была ўжо толькі 3%.

Што не перашкаджала «Белкаапсаюзу» заставацца самай буйной гандлёвай сеткай. Можна сказаць, галоўным гандлёвым монстрам краіны. Станам на пачатак лютага гэтага года ў гандлёвай сеткі было 3583 крамы. «Белкаапсаюз» кантралюе 45% усяго вясковага гандлю. Пры гэтым заробкі там адны з самых нізкіх у галіне, а большасць арганізацыяй застаюцца глыбока стратнымі. Не дапамагалі ні пагрозы навесці вайсковую дысцыпліну, ні змена начальнікаў.

За 30 гадоў беларускія ўлады выдаткавалі каласальныя рэсурсы і прыклалі велізарныя намаганні, каб навесці парадак у «Белкаапсаюзе». І чым больш стараліся, тым горш у «Белкаапсаюза» ішлі справы. І няма, вядома, нічога больш лагічнага, чым патраціць яшчэ больш грошай і яшчэ больш намаганняў.