Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  2. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  3. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  4. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  5. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  6. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  7. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  8. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  9. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  10. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  11. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  12. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  13. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  14. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  15. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  16. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  17. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  18. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  19. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


У Беларусі колькасць атрымальнікаў дапамогі па беспрацоўі прыкладна ў 37 разоў ніжэйшая, чым непрацаўладкаваных. Такая разбежка можа быць звязаная з тым, што людзі не бачаць асаблівага сэнсу ў такой сацпадтрымцы: выплаты складаюць менш за дзве базавыя велічыні, то-бок да 80 рублёў на месяц (і гэта калі «пашанцуе»). «Люстэрка» паглядзела, як падтрымліваюць беспрацоўных у Беларусі і суседніх краінах ЕС. Спойлер: розніца ўражвае.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Беларусь: дапамогі не хопіць нават на выжыванне

У нашай краіне дапамогу па беспрацоўі атрымліваюць толькі людзі, якія сталі на ўлік у цэнтры занятасці. Такіх звычайна ў дзясяткі разоў менш, чым у цэлым беспрацоўных. Так, у студзені — траўні там было зарэгістравана ўсяго 4,4 тысячы чалавек, вынікае са звестак Белстата. А ў цэлым беспрацоўных (пры афіцыйных падліках паводле метадалогіі МАП) — 161,9 тыс. чалавек. Гэта амаль у 37 разоў больш.

Удакладнім, што колькасць атрымальнікаў дапамог можа крыху адрознівацца. Аднак звесткі пра гэтыя выплаты (у тым ліку што да сярэдняга памеру і колькасці тых, каму іх выдаюць) Белстат і Мінпрацы раней засакрэцілі.

Адна з прычын, чаму беларусы не спяшаюцца звяртацца ў цэнтры занятасці, — нізкія дапамогі па беспрацоўі. Іх максімальны памер — дзве базавыя велічыні, што цяпер складае ўсяго 80 рублёў. Гэтая сума роўная 3,87% ад сярэдняй зарплаты па краіне (у першым квартале гэтага года яна была 2 065,5 рубля). Гэта таксама менш за 18% ад бюджэту пражытковага мінімуму чалавека ў працаздольным узросце (сумы, на якую, на думку дзяржавы, можа выжыць дарослы чалавек, — 448,99 рубля). То-бок калі браць гэтую ніжнюю планку, то дапамогі па беспрацоўі хопіць усяго на пяць дзён выжывання.

Некаторым катэгорыям, напрыклад, людзям, якія выхоўваюць дзяцей, даюць прыбаўку ў памеры 10%. То-бок максімальная сума дзяржпадтрымкі для іх вырастае да 88 рублёў. Шматдзетныя беспрацоўныя могуць разлічваць на максімальную суму 96 рублёў (гэта дзве базавыя велічыні і яшчэ 20% ад сумы).

Нагадаем, беларускія чыноўнікі планавалі за мінулую пяцігодку, якая скончылася ў 2020-м, падняць памер дапамогі па беспрацоўі да бюджэту пражытачнага мінімуму (цяпер ён складае 448,99 рубля). Экс-міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч яшчэ ў снежні 2019 года заяўляла, што сярод тых, каму хочуць падняць гэтыя выплаты, — беларусы перадпенсійнага ўзросту і тыя, хто жыве на тэрыторыях з напружанай сітуацыяй на рынку працы. Аднак пра гэтыя планы чыноўнікі таксама «забылі».

Дарэчы, экс-міністр працы Мар’яна Шчоткіна ў 2015 годзе заяўляла, што дапамогу па беспрацоўі падымаць не будуць, «ніхто з голаду не памрэ». Пазней яна казала, што дапамогу па беспрацоўі могуць павысіць, калі «ўзнікне сітуацыя, калі ліквідуюцца прадпрыемствы».

Літва: максімальная сума вышэйшая за палову сярэдняга заробку

У Літве дапамога вылічваецца паводле складанейшай схемы. У ім ёсць пастаянны складнік і пераменны. Першы роўны 23,27% ад мінімальнай зарплаты па краіне. У 2024 годзе пастаянная частка дапамогі па беспрацоўі складае 215,01 еўра (748 рублёў паводле курсу Нацбанка на 9 ліпеня).

Пераменная частка залежыць ад заробку, які меў чалавек апошнія 30 месяцаў да звальнення. Прычым яна будзе мяняцца ў залежнасці ад таго, як доўга беспрацоўны шукае новае працоўнае месца. У першыя тры месяцы дапамога складае 38,79% ад сярэдняга заробку да звальнення, у наступныя тры — 31,03%, а потым — да 23,27%.

Ёсць яшчэ адна ўмова: памер дапамогі не можа перавышаць 58,18% сярэдняга заробку па краіне за папярэдні квартал да моманту звальнення. На падставе ўсіх гэтых звестак у другім квартале 2024 года максімальны памер такіх выплат быў 1 220,21 еўра (4,2 тыс. рублёў). А сярэдні памер атрыманых дапамог, паводле звестак за красавік гэтага года, быў 544,3 еўра (1894 рублі).

Людзі, якія працавалі ў адной і той жа кампаніі да звальнення, атрымліваюць дадатковы бонус.

Дапамогу ў беспрацоўі ў Літве можна атрымліваць цягам 9 месяцаў.

Польшча: чым даўжэй шукаеш працу, тым меншая падтрымка

У Польшчы падтрымка беспрацоўных таксама залежыць ад розных фактараў. Сярод іх — працягласць пошуку новай занятасці, узровень беспрацоўя ў рэгіёне, а таксама стаж працы непрацаўладкаванага.

Так, паводле звестак на чэрвень гэтага года, чалавек, які мае стаж ад 5 да 20 гадоў, мог разлічваць на «брудную» дапамогу ў памеры 1662 злотых брута (1352 рубля). Пасля выплаты падаткаў заставалася 1 512,42 злотага нета (каля 1230 рублёў). Але такую суму можна атрымліваць толькі ў першыя тры месяцы пошуку новага месца, а потым яна зніжаецца да 1305,2 злотага «бруднымі», або 1 187,73 на рукі (1062 і 966 рублёў адпаведна). Тыя, у каго стаж меншы за пяць гадоў, атрымліваюць 80% ад памеру дапамогі, а тыя, хто працуе ўжо больш за 20 гадоў, — 120%. У першым выпадку ў першыя тры месяцы на рукі выйдзе 1 209,94 злотага (984 рубля), а ў другім — 1 814,9 злотага (1477 рубля).

Выходзіць, што ў сярэднім у першыя месяцы пошуку працы палякі маюць падтрымку ў памеры 18,56% ад сярэдняга заробку (у першым квартале ён быў 8147 злотых, або 6630 рублёў).

Латвія: дапамога залежыць ад заробку

Атрымліваць дапамогу могуць тыя, хто рабіў сацыяльныя ўнёскі хаця б 12 месяцаў з апошніх 16 да таго, як страціць працу. Выплаты разлічваюць па сярэдняй зарплаце (з якой выплачвалі сацыяльны ўнёскі) за 12-месячны перыяд. А плаціць дапамогу будуць не больш чым восем месяцаў.

Для людзей, якія напрацавалі стаж ад 10 да 19 гадоў, вылучаецца дзяржпадтрымка ў памеры 55% сярэдняга заробку з выплатай сацыяльных унёскаў у першыя два месяцы. У два наступныя гэтая сума скарачаецца да 75% ад першапачатковай, у пяты і шосты — да 50%, а ў два апошнія — да 45%.

Паводле звестак статыстыкі Латвіі, сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў красавіку гэтага года быў на ўзроўні 458,21 еўра (1594 рублі).

Чытайце таксама