Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  2. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  3. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  4. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  5. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  6. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  7. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  8. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  9. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  10. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  11. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  12. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  13. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  14. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  15. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  16. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  17. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  18. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  19. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка гатовы «хоць заўтра нармалізаваць» адносіны з Польшчай і не вядзе агрэсіўнай палітыкі ў дачыненні да гэтай краіны, а вось у Варшаве нібыта «пакутуюць на амбіцыі» што да вяртання Заходняй Беларусі. Такія выказванні палітык зрабіў 12 верасня на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў, якія жывуць у Беларусі, перадае яго прэс-служба.

Александр Лукашенко на встрече с представителями разных национальностей, проживающих в Беларуси. Минск, 12 сентября 2024 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў, якія жывуць у Беларусі. Мінск, 12 верасня 2024 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Лукашэнка ўпэўнены, што «99% палякаў» разумеюць і падтрымліваюць палітыку Беларусі, якая не агрэсіўная ў дачыненні да Польшчы.

— Мы не стараемся навязаць сваю палітыку, не стараемся ваяваць з Польшчай. Мы выдатна разумеем, што ў гэтай вайне загінуць мільёны і ніхто не выйграе. І яна нам не патрэбная. Нам патрэбныя мір і спакой, — сказаў ён.

Палітык запэўніў, што беларусам ад палякаў «нічога не трэба», а вось палякам нібыта «трэба зноў Заходнюю Беларусь, Заходнюю Украіну туды (у склад Польшчы. — Заўв. рэд.)».

— Нехта яшчэ вось на гэтыя амбіцыі пакутуе, — абурыўся ён.

Лукашэнка заявіў, што «скарыць Беларусь нікому не ўдасца», бо «ў нас дастаткова сяброў, ды і мы не лыкам шытыя». Ён дадаў, што Мінск гатовы «хоць заўтра нармалізаваць» адносіны з Варшавай, аднак апошняя робіць крокі, якія «зусім не скіраваныя на ўрэгуляванне адносін».

— Навошта закрылі памежныя пераходы [на польска-беларускай мяжы]? Бо там па жывым мяжа праходзіла. На магілу нельга трапіць, — паскардзіўся палітык.

Ён адхіліў прэтэнзіі Польшчы наконт патоку мігрантаў з Беларусі, наяўнасці ў нашай краіне палітвязняў і парушэнняў правоў чалавека. А таксама заявіў, што быў згодны на абмен палітвязня Андрэя Пачобута, але ў Варшаве нібыта гэтага не хацелі.

— Добра, забірайце. А ён (Пачобут. — Заўв. рэд.) кажа: «Я туды не паеду, мне не трэба». А яны і не хочуць яго забіраць. Проста гэта стала палітычнай разменнай манетай, — пракаментаваў Лукашэнка.

Нагадаем, у канцы жніўня польскі прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што польскі бок сапраўды абмяркоўваў магчымасць вызвалення палітвязня журналіста Андрэя Пачобута ў рамках расійска-амерыканскага абмену.

— Часу на перамовы не было. Калі б абмен заблакавалі і высветлілася, што гэта было супраць волі Андрэя Пачобута, у нас узнікла б вельмі сур’ёзная праблема, — прызнаўся Дуда.

Раней былы міністр унутраных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі ў інтэрв'ю Republika Television сказаў, што галоўнай негалоснай умовай, якую Варшава атрымала ад Мінска ў перамовах па вызваленні палітвязня Андрэя Пачобута, была выдача экс-чыноўніка, а цяпер аднаго з лідараў дэмакратычных сіл Беларусі за мяжой Паўла Латушкі.

У сакавіку мінулага года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы абмяняць Пачобута на Паўла Латушку і ўсю каманду НАУ.

Між тым прапагандыст Юрый Васкрасенскі нядаўна заявіў, што Варшаве нібыта прапаноўвалі выпусціць з беларускай калоніі палітвязня журналіста Андрэя Пачобута, але з умовай, што забіраць яго з-за кратаў прыедзе асабіста міністр замежных справаў нашай заходняй суседкі Радаслаў Сікорскі.

У польскім МЗС адказалі, што гэтая прапанова «не ўпісваецца ні ў адзін канон двухбаковых адносін».