Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  2. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  3. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  4. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  5. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  6. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  7. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  8. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  9. «Я могу по-народному сказать, непопулярно». Лукашенко прокомментировал нашумевшую тему с приглашением пакистанцев в Беларусь
  10. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  11. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  12. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  13. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  14. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  15. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  16. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  17. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  18. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  19. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  20. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка выступіў на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, дзе чарговым разам паразважаў пра пачатак вайны ва Украіне. Паводле яго трактоўкі, у лютым 2022 года нехта «справакаваў» расійскія войскі ўварвацца ў краіну з тэрыторыі Беларусі, а Кіеў не быў захоплены таму, што пра гэта папрасілі Пуціна — у тым ліку пры пасярэдніцтве самога Лукашэнкі.

Российская военная техника пересекает границу Беларуси и Украины в пункте пропуска «Сеньковка», 24 февраля 2022 года
Расійская ваенная тэхніка перасякае мяжу Беларусі і Украіны ў пункце пропуску «Сянькоўка», 24 лютага 2022 года

Лукашэнка паспрабаваў аспрэчыць той факт, што ў лютым 2022 года расійскія войскі зайшлі ва Украіну з тэрыторыі Беларусі і гэта робіць нашую краіну суагрэсарам у вайне.

— Я жартам кажу: гэта да Зяленскага пытанне, чаму ўсходні шлях у Расію [з вучэнняў «Саюзная рашучасць — 2022» у Беларусі] аказаўся праз Кіеў карацейшым, — сказаў ён.

Паводле яго, пасля заканчэння Расія пачала выводзіць свае войскі з Беларусі «на поўдзень, уздоўж мяжы Украіны», і «палова была выведзеная».

— З часам стане вядома, хто справакаваў астатнюю частку расійскіх войскаў, каб яны павярнулі 20 кіламетраў на поўдзень і пайшлі праз Кіеў, — заявіў Лукашэнка.

Далей палітык паразважаў пра правал планаў узяць Кіеў за лічаныя дні ў пачатку вайны, на што разлічвалі ў Расіі. Паводле яго версіі, гэтага не адбылося не праз супраціў УСУ, а таму, што сусветная грамадскасць пачала ўпрошваць Пуціна «спыніцца».

— Папа рымскі і ўвесь Захад падключыўся і прасіў на маіх вачах прэзідэнта Расіі: спыніцеся, не трэба. Яны (расійскія войскі. — Заўв. рэд.) ужо ў прадмесцях Кіева былі, на ўскраіне. Ніхто іх не стрымаў, — сказаў Лукашэнка.

Ён сцвярджае, што ў тыя дні яму «тэлефанавалі ўкраінскія генералы, прасілі звязацца з Пуціным, каб спыніць вайну і неяк здацца ў палон».

— Усе падключыліся, пачалі ціснуць на Пуціна: вось, усё, дамовімся, не будзем і гэтак далей. Адвялі войскі ад Кіева, — заявіў Лукашэнка.

Палітык упэўнены, што Украіна не ў стане перамагчы на полі бою і «гэта ўжо і ўкраінцы разумеюць, і на Захадзе».

— Апошнія мае кантакты з разумнымі прадстаўнікамі «цывілізаванага Захаду» кажуць пра тое, што ў нас пазначыўся нейкі нахіл. Захад нарэшце зразумеў, што трэба дамаўляцца ва Украіне. Магчыма, быць нічыёй, калі сёння. Я так па-спартыўнаму кажу, — выказаўся Лукашэнка.

Ён запатрабаваў, што Мінск «мусіць быць за перамоўным сталом, калі гэта будзе датычыць канфлікту ва Украіне».

— Гэта пытанне гарантыі нашай бяспекі. Больш мы нічога не патрабуем у гэтым плане, гатовыя ў гэтым кірунку працаваць, — дадаў Лукашэнка.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка на палях саміту БРІКС у Казані 23 кастрычніка даў інтэрв'ю журналісту Бі-бі-сі Стывену Розэнбергу. Тады ён таксама разважаў пра вайну ва Украіне і пра тое, як у канфлікт уцягнутая Беларусь.

Ужо тады палітык сцвярджаў: у лютым 2022 года нашая краіна не давала Расіі тэрыторыі для ўварвання ва Украіну — проста частку расійскіх войскаў Пуцін «завярнуў на Кіеў», калі тыя вярталіся з вучэнняў у Беларусі.

24 лютага 2022 года расійскія войскі ўварваліся ва Украіну менавіта з тэрыторыі Беларусі — захавалася нямала сведчанняў і доказаў гэтага.

У першыя месяцы поўнамаштабнага ўварвання расіяне таксама актыўна выкарыстоўвалі тэрыторыю Беларусі для запуску ракет па цэлях ва Украіне. Адначасова войскі РФ выкарыстоўвалі паветраную прастору Беларусі для ўдараў па ўкраінскай тэрыторыі з дапамогай баявых самалётаў і ўдарных беспілотнікаў.

Пазней РФ перастала выкарыстоўваць паветраную прастору нашай краіны для ракетных удараў, але працягвала збіраць з яе разведвальную інфармацыю з дапамогай самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.