Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  2. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  3. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  4. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  5. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  6. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  7. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  8. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  9. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  10. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  11. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  12. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  13. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  14. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  15. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  16. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  17. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
Читать по-русски


/

У 2025 годзе ў Беларусі ўкарэняць адразу некалькі новаўвядзенняў па транспартным падатку. Пра некаторыя з іх мы ўжо расказвалі: да прыкладу, гэты збор падымуць, а для асобных катэгорый насельніцтва яго адменяць. Яшчэ адно змяненне датычыць дарагіх аўто. Расказваем падрабязнасці.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay, pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay, pexels.com

Сума гэтага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, ёмістасці, і яна прапісаная за адну адзінку транспартнага сродку. Калі звестак пра дазволеную максімальную масу няма, падатак разлічваецца ў памеры мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.

У 2025 годзе ўнясуць змены ў Падатковы кодэкс. Сярод іншага ўлады падымуць транспартны падатак для насельніцтва — у сярэднім на 6,1%. Яшчэ адно змяненне прымуць што да аўтамабіляў павышанай камфортнасці (сярод іншага гэта некаторыя мадэлі Audi, Bentley, BMW, Toyota).

Нагадаем, для дарагіх аўто з гэтага года ўвялі ў дзесяць разоў вышэйшы падатак (у параўнанні са стандартным). Але ёсць умова: цяпер збор бяруць з аўтамабіляў, не старэйшых за тры гады.

У 2025 годзе чыноўнікі прыбяруць з умоваў гэты ўзрост транспарту. Замест яго ўрад мусіць вызначыць іншую колькасць гадоў.

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў расказваў пра некаторыя падрабязнасці што да новаўвядзенняў па аўто павышанай камфортнасці.

«Мы эвалюцыйна пераходзілі па стаўках падатку транспартнага: спачатку іх увялі, потым паглядзелі, што ёсць дарагія аўтамабілі, для якіх падатак у залежнасці ад вагі машын неаб’ектыўны, і далі права ўраду фармаваць пералік (аўто для павышанага збору. — Заўв. рэд.), — удакладняў Юрый Селіверстаў. — Цяпер мы бачым, што на тры гады для некаторых марак машын, напэўна, тэрмін не асабліва вялікі. І таму ў Падатковым кодэксе прапануецца прыбраць гэтыя абмежаванні з пункту гледжання трох гадоў, каб урад меў права па такіх люксавых аўтамабілях фармаваць гэты пералік, скажам, незалежна ад узросту».

Чытайце таксама