Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


У чацвер, 5 студзеня, у судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра «Вясна» — лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча. Яшчэ аднаго абвінавачанага, Дзмітрыя Салаўёва, судзяць завочна: ён паспеў з’ехаць з Беларусі. «Вясна» вяла рэпартаж з суда — расказваем галоўнае.

Алесь Беляцкий на заседании по делу "Весны" 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by
Алесь Бяляцкі на паседжанні па справе «Вясны» 5 студзеня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Фота: sb.by

Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч знаходзяцца за кратамі паўтара года — з 14 ліпеня 2021-га. Іх абвінавачваюць па ч. 4 арт. 228 КК (кантрабанда арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 КК (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабаронцам пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Суддзёй па справе выступае Марына Запаснік, дзяржабвінаваўцам — пракурор Аляксандр Кароль. Абвінавачаных трымаюць у клетцы ў кайданках, на адлегласці адзін ад аднаго. Працэс ідзе ў адкрытым рэжыме, акрамя сваякоў яго наведалі прадстаўнікі дзяржСМІ і прапагандысты. Усіх ахвочых у залу не пусцілі, спаслаўшыся на неабходнасць «кавіднага рассаджвання», пры гэтым масак ніхто ў зале не насіў. За дзвярыма застаўся больш за дзесятак чалавек, у тым ліку заходнія дыпламаты са Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Францыі, Германіі, Англіі, прадстаўніцтва ЕС.

На заседании по делу "Весны" 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by
На паседжанні па справе «Вясны» 5 студзеня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Фота: sb.by

Праваабаронцы, з’яўляючыся беларускамоўнымі, заявілі суду хадайніцтва аб вядзенні працэсу на беларускай мове, але суддзя адмовіла.

— Абвінавачаным было выстаўленае абвінавачанне на рускай мове. Вы можаце выкарыстоўваць любую з дзвюх дзяржаўных моваў, суд вас зразумее, — заявіла Запаснік.

Тады Бяляцкі папрасіў перакладчыка на беларускую, бо недастаткова валодае рускай, але і ў гэтым было адмоўлена. Суддзя сказала, што Бяляцкі знаёміўся з матэрыяламі справы на рускай мове і тады не агучваў прэтэнзій.

Дарэчы, пра матэрыялы справы: яны займаюць 283 тамы па 300 старонак, і гэта рэкордная па аб’ёме палітычная справа ў Беларусі. Алесь Бяляцкі хадайнічаў пра тое, каб яму далі яшчэ час на азнаямленне з матэрыяламі справы, бо не паспеў вывучыць 70 тамоў — у яго быў усяго месяц на гэта ў СІЗА. Суддзя адмовіла, заявіўшы, што часу было дастаткова.

Яшчэ адно хадайніцтва праваабаронцаў — пра тое, каб зняць з іх, што і так сядзяць у клетцы, кайданкі, якія прыніжаюць іх годнасць, — судзьдзя нават не стала разглядаць.

Руки Алеся Беляцкого со следами от наручников. На заседании по делу "Весны" 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by
Рукі Алеся Бяляцкага са слядамі ад кайданкоў. На паседжанні па справе «Вясны» 5 студзеня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Фота: sb.by

Бяляцкі выказаў суддзі Запаснік недавер і заявіў ёй адвод, яго падтрымаў Стэфановіч. Але адвод адхілілі.

Свае хадайніцтвы агучылі адвакаты Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча. Яны прасілі змяніць меру ім стрымання на не звязаную з пазбаўленнем волі, бо ў Бяляцкага, напрыклад, ёсць сардэчна-сасудзістае захворванне. За паўтара года зняволення здароўе ўсіх фігурантаў моцна пацярпела. Дзяржабвінаваўца у абодвух выпадках выступіў супраць. Суддзя адхіліла абодва хадайніцтвы, матываваўшы гэта тым, што адзін з артыкулаў абвінавачвання адносіцца да цяжкіх, а таксама нібыта ёсць падставы лічыць, што фігуранты могуць схавацца за мяжой.

Валентин Стефанович на заседании по делу "Весны" 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by
Валянцін Стэфановіч на паседжанні па справе «Вясны» 5 студзеня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Фота: sb.by

Нарэшце, Валянцін Стэфановіч папрасіў суд выдаліць з залы прапагандыстку «СБ» Алену Красоўскую, якая прыйшла туды пісаць артыкул для свайго выдання. У мінулыя гады жанчына называла сябе праваабаронцай. Стэфановіч заявіў, што яна не можа знаходзіцца на судзе, бо з’яўляецца сведкай і давала паказанні па справе пад змененым прозвішчам «Карповіч». Суддзя адмовіла, назваўшы гэта «здагадкамі» Стэфановіча. Тым не менш на паседжанні было пацверджана, што ў справе змененыя прозвішчы і імёны некаторых сведак дзеля іх бяспекі.

Пракурор зачытваў праваабаронцам абвінавачанне дзве гадзіны. Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч не прызналі сябе вінаватымі ні па адным з пунктаў.

Владимир Лабкович на заседании по делу "Весны" 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by
Уладзімір Лабковіч на паседжанні па справе «Вясны» 5 студзеня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Фота: sb.by

Суд вырашыў, што абвінавачаных будуць дапытваць пасля допыту ўсіх сведак і вывучэння доказаў па справе.

Першым сведкам стаў галоўны рэдактар газеты «Народная Воля» Іосіф Сярэдзіч. Ён выступаў на беларускай мове. Сярэдзіч сказаў, што не мае інфармацыі пра дзейнасць «Вясны», бо не быў яе супрацоўнікам. Суд пры гэтым задаваў пытанні пра супрацоўніцтва газеты і цэнтра па пытаннях артыкулаў на праваабарончую тэматыку.

Затым зачыталі паказанні праваабаронцы «Вясны» Алены Лапцёнак, якія былі ўзятыя, калі яе затрымалі разам з астатнімі 14 ліпеня 2021-га. Лапцёнак потым адпусцілі, і яна з’ехала з Беларусі.

Пасля гэтага ў судзе абвясцілі перапынак да 10.30 6 студзеня.

Алесь Беляцкий с женой Натальей Пинчук на заседании по делу "Весны" 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by
Алесь Бяляцкі з жонкай Наталляй Пінчук на паседжанні па справе «Вясны» 5 студзеня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Фота: sb.by

У чым абвінавачваюць праваабаронцаў?

Паводле абвінавачання, праваабаронцы, «дзейнічаючы ў складзе арганізаванай групы з 4 красавіка 2016 года па 14 ліпеня 2021 года, з мэтай выкарыстання на тэрыторыі Беларусі для незаконнай дзейнасці і фінансавання цэнтра „Вясна“ і іншых арганізацый абнаяўнівалі грошы, атрыманыя ад розных структур і фондаў на банкаўскія рахункі падкантрольнай ім замежнай арганізацыі. Затым з дапамогай іншых асоб, дзейнічаючы з адзіным намерам, забяспечылі незаконнае перамяшчэнне наяўных грошай у буйным памеры з тэрыторыі Літвы праз мытную мяжу ЕАЭС на агульную суму не менш за 201 тысячу еўра і 54 000 даляраў ЗША шляхам іх паэтапнага перамяшчэння праз мяжу без дэкларавання».

Па другім пункце праваабаронцаў абвінавачваюць у тым, што яны «ў вышэзгаданым складзе і з іншымі асобамі рыхтавалі грамадзян да ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ажыццяўлялі фінансаванне і матэрыяльнае забяспечанне такіх дзеянняў пад выглядам праваабарончай і дабрачыннай дзейнасці, у тым ліку ад імя ПЦ „Вясна“, незарэгістраванага фонду „BY_HELP“, у перыяд з траўня 2020 года па 14 ліпеня 2021 года».

У прыватнасці, праваабаронцам ставяць у віну:

  • выплату штрафаў за людзей, прыцягнутых судом да адказнасці за адміністрацыйныя правапарушэнні… «учыненыя ў сувязі з выказваннем пратэсту супраць дзеянняў органаў дзяржаўнай улады»;
  • выплаты грашовых кампенсацый такім людзям за сродкі, выдаткаваныя імі на аплату штрафаў;
  • выплату за адміністрацыйна асуджаных рахункаў, выстаўленых ім за харчаванне падчас арышту;
  • аплату працы адвакатаў, у тым ліку абаронцаў фігурантаў крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі.

«Для інфармацыйнага забяспечання сваёй дзейнасці яны выкарыстоўвалі інтэрнэт-рэсурсы ПЦ „Вясна“ ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах», — гаворыцца ў абвінавачанні.

Першапачаткова Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча таксама абвінавачвалі ў тым, што яны ўхіляліся ад выплаты падаткаў, дзейнічаючы ад імя не зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку арганізацыі, але затым гэтае абвінавачванне знялі, ужыўшы вышэйназваныя артыкулы — больш жорсткія. Пры гэтым сума грашовых сродкаў, да якіх у следства паўсталі прэтэнзіі, ніяк не змянілася.