Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  2. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  3. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  4. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  5. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  12. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Сёння, 13 чэрвеня, у Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы праваабаронцы Насты Лойка. Яна абвінавачваецца па ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), працэс вядзе суддзя Алена Шылько, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Правозащитница Наста Лойка. Фото из архива ее знакомых
Праваабаронца Наста Лойка. Фота з архіва яе знаёмых

Практычна адразу пасля пачатку паседжання суддзя абвясціла, што працэс будзе закрытым. Таму падрабязнасці абвінавачання і пазіцыя Лойка невядомыя.

Падставай для завядзення крымінальнай справы паслужыла справаздача «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і грамадскіх актывістаў у Беларусі» (2017 — жнівень 2018). Там даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Першапачаткова гаварылася пра абвінавачанне Лойка па двух артыкулах. У дадатак да арт. 130 ёй інкрымінавалі ч.1 арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Правозащитница Наста Лойка. Фото из архива ее знакомых
Праваабаронца Наста Лойка. Фота з архіва яе знаёмых

Нагадаем, Насту Лойка затрымалі 28 кастрычніка 2022 года (перад тым яна месяц адбывала адміністрацыйныя арышты на Акрэсціна і на волі паспела прабыць толькі тры тыдні). Яе пяць разоў запар асуджалі па адміністрацыйных артыкулах і падаўжалі арышт. Толькі ў канцы снежня ёй выставілі абвінавачанне па крымінальнай справе. Цяпер праваабаронца знаходзіцца ў СІЗА-1. Яна прызнаная палітзняволенай.

Падчас знаходжання на Акрэсціна Насце Лойка не перадавалі лекаў і цёплых рэчаў, акрамя таго, яе падвяргалі катаванням і жорсткаму абыходжанню. Як расказала сама Наста падчас аднаго з судоў, 11 лістапада супрацоўнік ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор без вопраткі і пакінуў на восем гадзін. Пазней адна з вызваленых зняволеных патлумачыла, што прычынай была напісаная Настай скарга на тое, што арыштантаў, якія адпраўляюцца на працы на сметнік, падоўгу трымаюць у двары на марозе. Супрацоўнік ЦІП (сцвярджаецца, што ягонае прозвішча Цішачкін) вывеў яе на двор са словамі, што цяпер яна «сама ўбачыць, як там», а потым прасіў не пісаць скаргу.

Таксама Лойка тады паведаміла, што за час арышту яе двойчы вадзілі на «гутаркі» з супрацоўнікамі ГУБАЗіК, там яе адзін раз ударылі электрашокерам. Расійская журналістка і праваабаронца Кацярына Яньшына, якая вызвалілася з Акрэсціна, пазней расказала, што такім чынам супрацоўнікі ГУБАЗіК спрабавалі выбіць у Насты воблачны пароль ад Telegram, які яна забыла. Паводле яе словаў, Лойка электрашокерам білі ў пятку, каб не пакідаць слядоў.