Жанчыну з трэцяй групай інваліднасці аштрафавалі ў Віцебску за фатаграфаванне бюлетэняў, паведамляе тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю» са спасылкай на банк судовых рашэнняў.
Жанчына — супрацоўніца віцебскага прадпрыемства «Элект», дзе працуюць людзі з абмежаваннямі зроку.
Як вынікае з пастановы, падчас датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу жанчына сфатаграфавала тры запоўненыя бюлетэні. Жанчына патлумачыла, што рабіла гэта, каб потым вывучыць інфармацыю пра кандыдатаў.
Суд Першамайскага раёна прызнаў яе вінаватай у парушэнні заканадаўства пра выбары (артыкул 10.9 КаАП) і аштрафаваў на 160 рублёў.