Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


BGmedia

Кавярні і рэстараны Брэста нібыта вырашылі праігнараваць Хэлаўін — яшчэ на мінулым тыдні не было ніводнай афішы ці нават згадкі тэматычных мерапрыемстваў, піша BGmedia. Выданне высветліла, што ва ўстановы горада прыходзілі праверкі, а святкаваць Хэлаўін ім забаранілі.

Фрагмент афиши вечеринки в честь Хэллоуина в Бресте, запланированной на 2 ноября 2024 года. Фото: instagram.com/streetbeatdancebrest
Фрагмент афішы вечарынкі ў гонар Хэлаўіна ў Брэсце, запланаванай на 2 лістапада 2024 года. Фота: instagram.com/streetbeatdancebrest

У сацсетках некаторых брэсцкіх установаў ужо апублікаваныя анонсы навагодніх вечарынак. Пра Хэлаўін — ні слова, піша выданне. Толькі ў «Каёце» рыхтуюцца да правядзення «Дажынак».

Журналісты BGmedia пагаварылі з брастаўчанамі, якія працуюць у сферы грамадскага харчавання. Аказалася, напярэдадні на гастранамічныя ўстановы наляцелі праверкі.

«Так, атрымалі ўсе п***ы за афармленне. Ніякіх згадак свята, жахаў і тэматычных гарбузоў. „Медузе“ на Савецкай прыгразілі закрыццём за грандыёзную вечарынку — давялося адмяніць», — падзяліўся інфармацыяй адзін з суразмоўцаў.

Гэтыя звесткі пацвердзіла яшчэ адна супрацоўніца пункту грамадскага харчавання. Паводле яе, нейкія людзі прыходзілі ва ўстанову і сказалі прыбраць гарбузы, не ўпрыгожваць памяшканне і гэтак далей.

«Самае цікавае, што я літаральна днямі была ў краме адзення, і там усё было ўпрыгожанае да Хэлаўіна. Магчыма, забарона закранула толькі пункты грамадскага харчавання — хадзілі з праверкамі, і я ведаю, што па шапках давалі за звычайныя гарбузы. Праўда, у некаторых кавярнях яны дагэтуль стаяць на тэрасах», — расказала супрацоўніца аднаго з брэсцкіх пунктаў грамадскага харчавання.

Пры гэтым, напрыклад, 2 лістапада ў Street Beat Dance Center усё ж запланаваная хэлаўінская вечарынка. Ёсць і іншыя месцы, дзе пройдуць ці ўжо прайшлі тэматычныя мерапрыемствы.

Нагадаем, Хэлаўін у Беларусі становіцца ўсё больш непажаданым святам: адзначыць яго ў грамадскім месцы ўсё складаней. Праўладныя актывісты, такія як Вольга Бондарава, абураюцца з нагоды і дзіцячых мерапрыемстваў, і нават простага ўпрыгожвання кавярняў у выглядзе гарбузоў і павуціння. Як стала вядома «Люстэрку», распараджэнне пра забарону Хэлаўіна летась разаслаў Гродзенскі аблвыканкам.