Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў інфармацыю пра масавыя затрыманні на жодзінскім прадпрыемстве БЕЛАЗ. Паведамляецца, што затрыманні звязаныя з новымі кітайскімі чаравікамі, якія пачало выпускаць прадпрыемства.
«Сцвярджаецца, што нехта з супрацоўнікаў прадпрыемства стварыў чат, у якім пачаў высмейваць чаравікі — пасля гэтага пачаліся затрыманні», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, у каталогу інтэрнэт-крамы жодзінскага вытворцы кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ з’явілася новая брэндаваная прадукцыя. Цяпер там можна набыць не толькі кампактныя сувеніры ў выглядзе значкоў, цацачных БелАЗаў ці канцылярыі, але таксама адзежу і абутак з лагатыпам прадпрыемства.
Рэч у тым, што чаравікі, выстаўленыя на продаж пад лагатыпам БЕЛАЗа, вонкава вельмі нагадваюць абутак вядомага ва ўсім свеце амерыканскага брэнда Timberland.