Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  5. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  6. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  9. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  10. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  11. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  12. Умер папа Франциск
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  15. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
Читать по-русски

Аляксандр Гойшык

Пасля падарожжа ў Сіньцзянь-Уйгурскі аўтаномны раён, які ён параўнаў з канцлагерам, салігарчанін Аляксандр Гойшык выправіўся ў краіну, куды рэдка ступала нага беларускіх турыстаў. Дарэчы, саму сваю кругасветку хлопец ужо скончыў. Таму далей пра свае падарожжы ён будзе расказваць з Гватэмалы, куды Аляксандр прыехаў да дзяўчыны.

Жыхар даліны Хунза, Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Жыхар даліны Хунза, Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Даліна Хунза і кітайска-пакістанскае сяброўства

У адрозненне ад кітайскага боку сімвалічнай памежнай брамы, самай высокай на свеце, дзе былі натоўпы турыстаў, на баку пакістанскім не было нікога. Нават памежнікаў ці паліцыі. Пашпартны кантроль адбываецца у невялікай вёсачцы Сост, да якой 90 км. Адразу пасля ўезда ў Пакістан амаль увесь аўтобус выдыхнуў з палёгкай. Умомант запатрабавалі санітарны прыпынак, бо на кітайскай тэрыторыі нельга было спыняцца. На прыпынку ўсе пачалі знаёміцца — апроч мяне была яшчэ пара велатурыстаў з Бельгіі. Давалі свае нумары тэлефонаў, маўляў звяртайся калі будзе любая праблема ў Пакістане і запрашалі ў госці. Узровень гасціннасці ўразіў прам з першых хвілін. Пыталіся як мяне знайсці ў Instagram і тут жа падпісваліся. Нарэшце свабодны інтэрнэт!

На пакістанскай мяжы, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
На пакістанскай мяжы, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
На ўездзе ў Пакістан з Кітая. Лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
На ўездзе ў Пакістан з Кітая. Лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Пасля перасячэння мяжы людзі адразу выйшлі з аўтобуса, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Пасля перасячэння мяжы людзі адразу выйшлі з аўтобуса, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Па дарозе да памежнага КПП мы праязджалі нацпарк, дзе турыстам трэба плаціць за квіток у дваццаць разоў больш чым пакістанцам — амаль 20 даляраў! А самае цікавае, што ані ў які нацпарк не пускаюць, гэта проста «такса» за праезд па ягонай тэрыторыі, звычайны такі сабе развод. Але ж са мною такія прыколы не пракатваюць, на падарожным форуме я знайшоў лайфхак як гэтай аплаты пазбегнуць. Зэканоміў — лічы зарабіў!

На пашпартным кантролі ўсё прайшло даволі хутка, мне ўляпілі пячатку і пажадалі добрага падарожжа. Абмяняў рэшту кітайскіх юаняў на пакістанскія рупіі і пайшоў на выезд з вёскі. Там мне спынілася літаральна першая ж машына, так распачаліся мае аўтастопныя прыгоды ў Пакістане. Я праеду большасць краіны аўтастопам, тут надзвычай лёгка перасоўвацца менавіта такім чынам. Першы ж кіроўца падвёз мяне амаль да пункта прызначэння, пачаставаўшы па дарозе смачным пловам. А наступная машына падкінула да самых дзверэй хостэла. Пасля Кітая такое задавальненне, што амаль усе тут даволі няблага размаўляюць па-ангельску, хаця і з моцным характэрным акцэнтам. Адзін з кіроўцаў, пачуўшы што я з Беларусі, сказаў што добра ведае амбасадара Пакістана ў нашай краіне, бо ён родам з гэтых мясцінаў.

Кіроўца, які заявіў, што знаёмы з амбасадарам Пакістану ў Беларусі. Фота Аляксандра Гойшыка
Кіроўца, які заявіў, што знаёмы з амбасадарам Пакістану ў Беларусі. Фота Аляксандра Гойшыка

Знакамітая даліна Хунза была маім першым месцам прызначэння ў пакістанскай вандроўцы. Вядомая сваёй фантастычнай прыродай і старажытнымі фортамі — вельмі працяглы час гэта было самастойнае княства Хунза.

Даліна Хунза, Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Таксама даліна славіцца сваімі доўгажыхарамі. Кажуць, што сакрэт іхняга доўгалецця палягае на вегетарыянскай у асноўным дыеце і пастаяннай фізічнай працы. Вельмі прыгожыя і каларытныя людзі.

Доўгажыхарка даліны Хунза. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Доўгажыхарка даліны Хунза. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Жыхар даліны Хунза, Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Жыхар даліны Хунза, Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Поле бульбы ў даліне Хунза. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Поле бульбы ў даліне Хунза. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Наведаў форт Балтыт, якая была рэзыдэнцыяй князя. Трошкі даведаўся пра гісторыю гэтай дзяржавы і яе мірны ўваход у склад Пакістана пасля распада Брытанскай Індыі ў 1947 года, а таксама зрабіў фотку з вельмі каларытным ахоўнікам.

Ахоўнік форта Балтыт. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Ахоўнік форта Балтыт. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Форт Балтыт. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Форт Балтыт. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Схадзіў на хайкінг на адну са шматлікіх гор наўкол, палюбаваўся фантастычнай прыгажосці заходам сонца, наведаў агромісты ледавік у суседняй даліне і зладзіў традыцыйную акцыю «Акунусь за Беларусь!» у маляўнічым возеры Атабад.

Возера Атабад. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Возера Атабад. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Яно паўстала ў выніку страшнага апоўзня у 2010 года, у выніку ягога затопленымі аказалася некалькі вёсак і вялікі адрэзак Каракарумскай шашы. Ліквідаваць наступствы прыроднай катастрофы дапамагалі ратаўнікі і армія КНР.

Па дарозе туды мы праяжджалі некалькі тунэляў, на ў'ездзе ў кожны з іх былі ўсталяваныя вялікія білборды з надпісам «Няхай жыве пакістанска-кітайскае сяброўства!»

Плакаты ў гонар пакістанска-кітайскага сяброўства. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Плакаты ў гонар пакістанска-кітайскага сяброўства. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Аказваецца, Кітай моцна ўкладаецца ў тутэйшую інфраструктуру, будуе дарогі, масты, танэлі і нават электрастанцыі — у Пакістане вялікія праблемы з электрычнасцю. Краіны разам будавалі Каракарумскую шашу — самую высокагорную ў свеце, пры яе будове загінула 810 пакістанскіх і 82 кітайскіх рабочых. На афіцыйным узроўні ўлады двух краінаў сябруюць, няхай і па прынцыпе «Вораг майго ворага — мой сябра» (маюцца на ўвазе агульныя напружаныя адносіны з Індыяй), кітайскія турысты лёгка могуць прыехаць у Пакістан. А вось пакістанцаў пускаюць без візы толькі ў памежны рэгіён КНР, у межах малога памежнага руха. Атрымаць жа турыстычную візу у Кітай грамадзянам Пакістана вельмі складана.

Упрыгожаны шкурамі матацыкл. Даліна Хунза, Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Упрыгожаны шкурамі матацыкл. Даліна Хунза, Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Пакістанская гасціннасць і модныя фуры

На здзіўленне, Пакістан неяк адразу ўзяў высокую планку і пачаў мне падабацца: вельмі прыемныя і гасцінныя людзі, нарэшце няма моўнага бар’ера — амаль з усімі можна паразумецца базавым інглішам, нарэшце свабодны інтэрнэт без неабходнасці увесь час уключаць VPN, нарэшце няма паліцыі і камераў пад кожным кустом. Карацей першыя дні пасля Кітая я проста кайфаваў, нават ежа тутэйшая мне прыйшлася больш да спадобы — простыя і не такія мудрагелістыя спалучэнні прадуктаў і смакаў. Забягаючы наперад скажу, што па выніку Пакістан увайшоў у ТОП-5 краінаў усёй маёй кругасветнай вандроўкі. Вельмі цікавая, гасцінная і моцна недаацэненая краіна, якая, на жаль, мае ў свеце не самую лепшую, мякка кажучы, рэпутацыю.

Наступным маім пунктам прызначэння была яшчэ адна даліна — Скарду, вядомая сваім пакістанскім аналагам знакамітага «Языка Троля» у Нарвегіі, халоднай пустыняй Сарфаранга, маляўнічымі азёрамі, нацыянальнымі паркамі, старажытнымі фортамі і нават скалою з барэльефамі Будды. Адлегласць ад Хунзы каля 300 км, але ўлічваючы мясцовы рэльеф я выехаў рана раніцаю. Гэта было правільным рашэннем, таму што па дарозе я застопіў караван джыпаў, што прапанавалі па дарозе заехаць у яшчэ адну маляўнічую даліну — Налтар.

Возера ў даліне Налтар. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Увогуле увесь Паўночны Пакістан — гэта дзясяткі фантастычнай прыгажосці далінаў і неверагоднай гасціннасці людзей. Так патрапіў у джып-тур на некалькі дзясяткаў кіламетраў экстрэмальнага бездарожжа на шляху да неверагодна маляўнічых азёраў. Звычайна такія туры каштуюць пад некалькі сотняў даляраў з носа, а я пракаціўся бясплатна. Кожная паслядоўнасць падзеяў з’яўляецца правільнай — гэтая жыццёвая мудрасць ніколі мяне не падводзіла.

Тут ужо моцна кінулася ў вочы нейкая страшная галеча тутэйшых жыхароў. Поруч з мажорнымі джыпамі па бездарожжы ідуць ці едуць на аслах цэлыя сем'і, часта з немаўляткамі на руках. На азёрах мурзатыя дзеці спрабуюць прадаць турыстам хаця б нешта. Так сабе ўражанне, канешне.

Жыхары даліны Налтар. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Па дарозе нас некалькі разоў спыняла турыстычная паліцыя, якая старанна правярала мае дакументы і перапісвала дадзеныя. Улады моцна турбуюцца за бяспеку турыстаў, у будучыні мне нават давядзецца ездзіць з паліцэйскім эскортам. У Пакістане існуе некалькі рэгіёнаў, куды цалкам забаронены ўезд турыстам.

Яшчэ адна цікавая пакістанская адметнасць — знакамітыя цюнінгаваныя фуры, упрыгожаныя самым неверагодным чынам. У Пакістане існуе шмат спецыяльных майстэрняў, якія робяць з грузавікоў сапраўдныя творы мастацтва. Выглядае настолькі прыгожа і незвычайна, што гэтай тыпова пакістанскай традыцыі прысвечаны адмысловы стэнд у Нацыянальным этнаграфічным музеі ў Ісламабадзе.

Грузавыя аўтамабілі з упрыгожваннямі. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Грузавыя аўтамабілі з упрыгожваннямі. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
У Пакістане ёсць традыцыя ўпрыгожваць фуры. Лета 2024 гады. Фота Аляксандра Гойшыка
У Пакістане ёсць традыцыя ўпрыгожваць фуры. Лета 2024 гады. Фота Аляксандра Гойшыка

Па дарозе ў Скарду я спецыяльна застопіў такую фуру… і даволі хутка пашкадаваў. Яно канешне вельмі экзатычна выглядае, але звычайна перагружанае, і па разбітых серпантынах ледзьве паўзе 25−30 км/г. Па выніку адлегласць у 140 кіламетраў заняла нам каля васьмі гадзінаў, разам з перапынкамі на паесці, памаліцца і адпачнуць. У Скарду я прыехаў глыбокай ноччу, а таму кіроўца прапанаваў пераночыць у фуры на спальным месцы, а сам лёг спаць на сядзеннях. Цікавы і незвычайны досвед, але больш у Пакістане фуры я не стопіў.

Аўтастоп па-пакістанску. Лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Аўтастоп па-пакістанску. Лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Шыіцкае свята са збіццём і «парк высокіх тэхналогій» у невялікім гарадку

Скарду — адзін з самых важных цэнтраў турызму ў краіне. Там мяне чакаў хост па каўчсёрфінгу, уладальнік невялікай гасцініцы. Ён бясплатна прымаў у сябе падарожнікаў, якія пісалі яму праз гэты сайт. Я з такім сутыкаўся раней у Індыі і Непале, галоўнае каб ты пасля напісаў добры водгук. Агулам каўчсёрфінг выдатна працуе ў Пакістане, нават у самых маленькіх вёсачках можна спыніцца ў падобных гэст-хаўсах. Пакістанцы надзвычай гасцінныя і адкрытыя, асабліва на кантрасце з Кітаем я быў проста ў захапленні. Часам можна патрапіць у зусім простыя ўмовы, спаць на падлозе пад кандыцянерам, а часам патрапіць у сапраўдны люкс.

Скарду. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Скарду. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Горад Скарду. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Горад Скарду. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Калі я прыехаў у Скарду, там быў выходны — нейкае важнае шыіцкае свята. Шыізм — другі па колькасці прыхільнікаў кірунак іслама пасля сунізма. Калі моцна спрошчваць, то гэтыя плыні іслама адрозніваюцца тым, каго яны вызнаюць сапраўднымі пераемнікамі прарока Мухамеда. Шыітаў значна менш, усяго каля 20% сярод усіх мусульманаў.

Шыіцкае свята ў Скарду. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Шыіцкае свята ў Скарду. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Але іх цэрымоніі больш відовішчныя, з рознымі зусім экзатычнымі элементамі. На адну з такіх я і патрапіў проста на вуліцах Скарду, калі сотні мужчынаў білі сябе ў грудзі пад завадны біт. Гэта выглядае не проста незвычайна, але нават трохі крыпова і крынжова. Праз некалькі месяцаў у Іраку, у галоўных свяшчэнных гарадах усіх шыітаў я пабачу яшчэ больш незвычайныя традыцыі.

Патусаваўся на шыіцкім свяце, схадзіў на форт над горадам. На наступны дзень пайшоў у хайкінг на пакістанскі «Язык Троля», па дарозе на яго пазнаёміўся з польскімі альпіністкамі. Разгаварыліся за жыццё, яны добра ведаюць што адбываецца ў Беларусі і вельмі нам спачуваюць.

Месца неверагодна прыгожае, зрэшты як хіба што ўсё ў Паўночным Пакістане. Краявіды проста фантастычныя!

Пакістанскі «Язык троля» каля Скарду, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Пакістанскі «Язык троля» каля Скарду, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Краявіды з пакістанскага «Языка троля», што каля Скарду, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Краявіды з пакістанскага «Языка троля», што каля Скарду, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Пасля яны з гідам падвезлі мяне назад у мястэчка, дзе я выбраўся паглядзець скалу з барэльефамі Будды. Буддызм быў распаўсюджаны ў гэтым рэгіёне значна раней іслама, але на жаль не так шмат захавалася месцаў дзе можна гэта пабачыць. У суседнім Афганістане талібы ўзарвалі некалькі велізарных статуяў Будды ў 2001 годзе, негледзячы на ўсе пратэсты сусветнай грамадскасці. Гэтае месца я пабачу трохі больш чым праз месяц.

Выява Буды. Пакістан. Лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Выява Буды. Пакістан. Лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Як жа моцна я быў здзіўлены, калі пабачыў у гэтым мястэчку невялічкі «парк высокіх тэхналогіяў», месца дзе працуюць розныя стартапы і ладзяцца бясплатныя курсы для ўсіх жадаючых «увайсці ў айці». Насельніцтва Скарду — каля 260 тыс. чалавек, гэта прыблізна як два нашых Пінска. Па пакістанскіх мерках гэта зусім маленькі гарадок, у краіне якая па плошчы большая Беларусі амаль у чатыры разы, колькасць насельніцтва перавышае нашую ў амаль 28 разоў! Улічваючы такія прапорцыі, Скарду можна параўнаць з нашым райцэнтрам на 10 тыс. чалавек, якім-небудзь Мсціслаўлем. Ці можаце вы сабе ў'явіць там «парк высокіх тэхналогіяў»?!

Парк высокіх тэхналогій у Скарду. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
«Парк высокіх тэхналогій» у Скарду. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

У адзін з дзён у нашым гатэліку, дзе мяне прымаў па каўчсёрфінгу ягоны ўладальнік, з’явіўся іншы падарожнік. Краем вуха я пачуў, як ён расказваў нашаму хосту што сам з Расіі. Слова за слова, разгаварыліся з Лёшам. Той здае кватэру недзе ў Падмаскоўі і за гэтыя сродкі вандруе ўжо шмат гадоў. Спытаў мяне, дзе знайсці банкамат, каб зняць грошы. А на наступны дзень паскардзіўся, што чамусці не можа зняць рупіі з казахскай карткі. І ці не мог бы я яго выручыць, маўляў ён можа купіць для мяне нешта ў інтэрнэце, а я аддам яму наяўнымі. Мне нічога не было патрэбна, але я вырашыў яму дапамагчы і даў 10 даляраў. На першы час хопіць, Пакістан вельмі танная краіна. А там можа з казахскім банкам разбярэцца. Сёння я дапамагу, заўтра нехта дапаможа мне.

Халодная пустыня Сарфаранга. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Халодная пустыня Сарфаранга. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Аўтастоп, апоўзні і трактары «Беларус»

Мой далейшы шлях пралягаў у сталіцу краіны — Ісламабад. Гэта 700 км па серпантынах, цэлы дзень у дарозе. Таму прачнуўся яшчэ зацемна, каб на світанку быць на выездзе з горада. Надвор’е было кепскім, накрапваў дробны дождж, але я вырашыў усё ж рызыкнуць. У той дзень аўтастоп не быў найлепшым, я паволі ехаў шматлікімі машынамі на невялікія адлегласці.

На здзіўленне, амаль кожны кіроўца ведаў пра Беларусь, аказваецца беларускія трактары вельмі папулярныя у Пакістане. Іх таксама ўпрыгожваюць як і фуры, выглядае гэта неверагодна. У іх нават ёсць групы ў сацсетках, прысвечаная трактарам «Беларус». Якіх толькі дзівосаў не бывае на свеце!

Трактар ​​«Беларус». Пакістан, лета 2024. Фота Аляксандра Гойшыка

Трактар ​​«Беларус». Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Трактар ​​«Беларус». Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Марудна перасоўваючыся наперад, я уткнуўся ў вялікі корак. Аказалася, што дарога перакрытая з-за апоўзеня. Недзе гадзіны паўтары чакалі пакуль прыедзе спецтэхніка, якая расчысціць завалы. Праехалі яшчэ недзе кіламетраў пяцьдзесят — і зноў апаўзень, але ўжо куды больш сур’ёзны.

Дарога ў Ісламабад. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Вырашыў не чакаць, а паспрабаваць неяк перайсці яго пешкі. Перайсці перайшоў, але ж які сэнс у гэтым, калі з таго боку ніхто не едзе ў патрэбным мне кірунку. І тут невялікая група мінакоў літаральна перанесла праз апоўзень матацыкл. Я махнуў яму нават не разлічваючы на поспех. Мужчына спыніўся і паказвае давай сядай хутчэй, я моцна спяшаюся. Так я праехаў цэлых 80 кіламетраў на матацыкле разам з дзьвумя заплечнікамі пад дажджом і ветрам.

Дарога ў Ісламабад. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Дарога ў Ісламабад. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Дарога ў Ісламабад. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Дарога ў Ісламабад. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Выбраўся на Каракарумскую шашу, ну думаю цяпер усё будзе добра. Зараз прамую машыну да сталіцы злаўлю. Ага, куды там! Кіроўца першай жа машыны прапанаваў падвезці да бліжэйшага райцэнтра і там сесці на аўтобус… Бо далей таксама апоўзень і дарога перакрытая. І колькі чакаць невядома, а хутка сцямнее і дождж узмацняецца. «Таму давай-ка я падкіну цябе на аўтастанцыю, белы місцер!», — кажа мне усмешлівы хлопец і частуе папіросаю. Квіток на аўтобус да сталіцы каштаваў 10 даляраў, але калі мы адправімся было невядома. Сказалі далёка не адыходзіць, я акурат паспеў павячэраць і ўжо пачалі махаць што можна сядаць.

У аўтобусе было бітком народу, але для мяне і маіх заплечнікаў месца неяк знайшлі. Там я пазнаёміўся з хлопцамі з добрай ангельскай, праграмістамі з Лахора — другім па велічыні горада Пакістана.

Дарога ў Ісламабад. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Дарога ў Ісламабад. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

Яны на матацыклах паехалі павандраваць па Паўночным Пакістане, настаў час вяртацца дадому — а тут залева і перакрытыя дарогі. Таму вырашылі далей ехаць аўтобусам, а матацыклы пагрузіць на ягоны дах. У гэтай цудоўнай краіне магчымыя любыя цуды! Іх вельмі цікавіла маё падарожжа, мы шмат і цікава размаўлялі, таму дарога неяк прамінула не так ужо і марудна. Хлопцы далі свае кантакты, падпісаліся ў Instagram і запрасілі на вячэру ў Лахоры.

Ехалі мы ўсю ноч, некалькі разоў на блокпастах у мяне правяралі дакументы. Разам з перапынкамі падарожжа аўтобусам заняло каля 16-ці гадзін, агулам жа дарога са Скарду да Ісламабада заняла мне амаль 30 гадзін.

Разгрузка матацыкла. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка
Разгрузка матацыкла. Пакістан, лета 2024 года. Фота Аляксандра Гойшыка

На аўтастанцыі ў Ісламабадзе я ўпершыню ў жыцці пабачыў, як грузчыкі літаральна на сваім гарбу зносяць матацыкл па драбіне з даха аўтобуса, ды яшчэ і пад дажджом. Відовішча не дзеля слабых нервамі! Я быў моцна стомлены, сеў у таксі і паехаў у хостэл.

У наступнай серыі я раскажу вам пра сустрэчу з беларускай у Ісламабадзе, пра містычную цэрымонію суфіяў у Лахоры і пра такое, як мяне «узялі за тое што я быў белым у пятніцу ўвечары» ў Мультане.