Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  2. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  3. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  4. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  5. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  6. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  7. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  8. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  9. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  10. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  11. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  12. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  13. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  14. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  15. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  16. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  17. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  18. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  19. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
Читать по-русски


Кліенты банкаў працягваюць высвятляць, як купіць ідэальную валюту. Дробныя купюры, як выявілася, не панацэя: падступную плесню можна знайсці і там. Беларус Цімафей сцвярджае, што знайшоў спосаб засцерагчы сябе ад куплі даляраў з плесняй.

Евро под лучом УФ-фонарика. 2025 год
Еўра пад прамянём УФ-ліхтарыка. 2025 год

Мужчына кажа, што некалькі гадоў купляў валюту ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці.

— Купляючы нерухомасць, праверыў банкноты УФ-ліхтарыкам, з іх 15 банкнот на суму больш за 600 еўра і 100 даляраў выклікалі падазрэнні. Аднёс у банк праверыць і не памыліўся: грошай не прынялі. Давялося адправіць у Еўропу. І гэта не першы выпадак са мной: 5 гадоў таму была такая ж сітуацыя падчас куплі аўтамабіля, але там толькі тры банкноты не ўзялі ў банку, гэтак жа адправіў у Еўропу. Цяпер толькі з ультрафіялетавым ліхтаром ля касы правяраю кожную банкноту, — расказвае чытач.

Паводле яго, ультрафіялетавы ліхтарык абышоўся нядорага, амаль 13 рублёў, і свячэнне на купюрах цяпер лёгка заўважыць.

На пытанне, як рэагуюць касіры на такую народную праверку, Цімафей лаканічна адказвае: «Па-рознаму».

Што банкаўскія работнікі думаюць наконт кліентаў з ультрафіялетавымі ліхтарыкамі? Калі каротка: мала проста здзівіць касіра, трэба ведаць усе нюансы праверкі банкнот.

— Проста валодаць інструментам мала: трэба ведаць, якую інфармацыю ён дае і як яе трактаваць.

Касавых работнікаў акурат вучаць усім тонкасцям і нюансам вызначэння сапраўднасці і плацежнасці банкнот, а яшчэ патрэбны пастаянны практычны досвед. У звычайнага чалавека такога досведу, як правіла, няма.

Гэта, дарэчы, да пытання пра разварот дэтэктара валют: ці можна развярнуць яго так, каб кліент убачыў працэс праверкі. Так, практычна гэта магчыма, але кліент не ведае ўсіх нюансаў і не зможа вызначыць, дапушчальнае гэта свячэнне ці не. Касір будзе вымушаны доўга тлумачыць, што ўсё ў парадку.

Яшчэ адзін беларус, Яўген, расказвае, што ў пачатку красавіка здымаў валюту з карткі, касірка хацела выдаць наміналам 100 даляраў, але ён папрасіў драбнейшымі купюрамі, каб пакласці праз cash-in на картку іншага банка.

— Атрымаў 8 купюр наміналам 50 даляраў і 5 купюр па 20 даляраў. У выніку праз 30 хвілін падчас спробы пакласці на карту cash-in пастаянна выплёўваў купюры, давялося звярнуцца да дзяўчат у касе, якія адмовіліся прыняць дзве 20-даляравыя купюры.

Паўторная спроба загнаць на карту з дапамогай жалезнай скрыні, на жаль, не мела поспеху.

— Знайшлі нейкае рашэнне?

— Відаць, пакіну скаргу ў Нацбанк, каб абавязалі банкі ўсталёўваць у латкі выдачы купюр лямпы ультрафіялету для праверкі не адыходзячы ад касы.