04.00, 24 лютага 2023 года — дакладны час публікацыі гэтага тэксту. Роўна год таму Расія пачала ваеннае ўварванне, падчас якога паспрабавала захапіць Украіну з дапамогай арміі і групы наймітаў. Ужо пасля гэтага здарацца злачынствы ў Бучы (і не толькі), гераічная абарона Марыупаля і многіх іншых гарадоў, «бітва за Данбас», паспяховыя контрнаступленні УСУ і вызваленне Херсона, знішчэнне крэйсера «Масква» і ўдар па Крымскім мосце, тысячы (а магчыма, і сотні тысяч) смерцяў... За год адбылося столькі падзей, што многія ўжо забылі, як прайшоў першы дзень расійскай агрэсіі, які падзяліў жыцці мільёнаў людзей на «да» і «пасля». З дапамогай фатаграфій агенцтва Reuters мы паспрабавалі аднавіць у памяці карціну таго, як пачыналася жудасная вайна, якая доўжыцца дагэтуль.
Скрыншот жывой трансляцыі відэа з камер назірання на памежным пункце Сянькоўка на беларуска-ўкраінскай мяжы. Відаць танкі і іншая бранятэхніка, якая ўварвалася на тэрыторыю Украіны, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersВідэазварот прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у якім ён абвяшчае пра пачатак ваеннага ўварвання ва Украіну, Масква, Расія, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersУкраінскі вайсковец на баявых пазіцыях у прыгарадзе Харкава, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersНаступствы аднаго з першых на гэтай вайне абстрэлаў расійскімі войскамі, Харкаў, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersПаліцыянты аглядаюць абломкі збітай ракеты, якая ўпала раніцай у дзень пачатку вайны на адну з вуліц у Кіеве, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersАдзін з памежных пераходаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, які зазнаў бамбардзіроўку, Кіеўская вобласць, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersВялізныя аўтамабільныя заторы на выезд з Кіева, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersРатавальнікі працуюць на месцы крушэння самалёта УСУ, які быў збіты ў Кіеўскай вобласці, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersЛюдзі хаваюцца на станцыі метро падчас паветранай трывогі, Кіеў, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersКалона бранятэхнікі расійскай арміі едзе ў бок Украіны па вуліцы горада Армянск, Крым, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersМужчыны, мабілізаваныя расійскімі сепаратыстамі на ваенную службу, садзяцца ў аўтобус пасля абвяшчэння вайны, Данецк, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersДым ідзе ад знішчанага вайсковага радара каля аэрапорта ў Марыупалі, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersБудынак вайсковай базы, якая, паводле звестак Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны, пацярпела ад пажару пасля расійскага ўдару. Горад Бравары пад Кіевам, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersХарэограф і настаўніца Алена Курыла атрымала раненні пасля таго, як снарады трапілі ў жылы дом у горадзе Чугуеў Харкаўскай вобласці, Украіна, 24 лютага 2022 года. На наступны дзень здымак яе акрываўленага твару трапіў на перадавіцы многіх газет свету. Аскепкі шкла трапілі і ў вочы, сур'ёзна пашкодзіўшы зрок. Месяц Алена Курыла жыла ў Чугуеве пад абстрэламі, але потым здолела выехаць у Польшчу на лячэнне. Ёй зрабілі тры аперацыі, але, як кажа сама жанчына, цалкам вярнуць зрок пакуль не ўдалося. Фота: скрыншот з відэа ReutersАўтамабілі праз поле пакідаюць горад Харкаў, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersЛюдзі ў форме спальваюць прадметы каля будынка аднаго з падраздзяленняў Міністэрства абароны Украіны ў Кіеве, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersУкраінскія вайскоўцы побач з захопленым бронетранспарцёрам расійскіх войскаў недалёка ад Харкава, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersАктор і рэжысёр Шон Пэн, які на момант пачатку баявых дзеянняў аказаўся ва Украіне, бярэ ўдзел у брыфінгу для прэсы ў Офісе прэзідэнта Зяленскага, Кіеў, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersПершыя ўкраінскія ўцекачы прыбываюць на вакзал у горад Пшэмысль, Польшча, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersДэманстранты нясуць сцягі і транспаранты падчас антываеннай акцыі перад Брандэнбургскай брамай, Берлін, Германія, 24 лютага 2022 года. Ва ўсім свеце ў першыя дні вайны прайшлі масавыя акцыі ў падтрымку Украіны і супраць развязанай Расіяй агрэсіі. Фота: ReutersПрэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае на вечаровым брыфінгу з нагоды пачатку расійскага ваеннага ўварвання, Кіеў, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: ReutersСупрацоўнікі паліцыі затрымліваюць дэманстрантаў падчас антываеннай акцыі пратэсту ў Санкт-Пецярбургу, Расія, 24 лютага 2022 года. У першыя дні вайны ў РФ прайшлі масавыя акцыі пратэсту, якія былі жорстка задушаныя расійскай паліцыяй. Фота: ReutersЦела забітага ў баі вайскоўца расійскай арміі ляжыць на дарозе побач з горадам Харкаў, Украіна, 24 лютага 2022 года. Фота: Reuters