Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  3. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  10. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  11. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


Уладзімір Зяленскі прыехаў у Валынскую вобласць на мяжу Украіны з Беларуссю і Польшчай. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

Фото: пресс-служба президента Украины
Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

На мяжы з Беларуссю Зяленскі агледзеў памежныя ўмацаванні.

— Як паведамілі Уладзіміру Зяленскаму, з мэтай забяспечання надзейнай абароны ўкраінскай мяжы і гатоўнасці да адбіцця магчымага ўварвання праціўніка з тэрыторыі Беларусі адбываецца нарошчванне інжынерных загародаў, фартыфікацыйных збудаванняў і наладжванне сістэм дыстанцыйнага відэаназірання, — расказалі ў прэс-службе.

Зяленскі агледзеў пункт назірання, двухузроўневую сістэму равоў на мяжы. Таксама яму паказалі, як з дапамогай сістэм дыстанцыйнага відэаназірання ажыццяўляецца кругласутачны нагляд за мяжой, сістэму выяўлення беспілотных лётных апаратаў.

Фото: пресс-служба президента Украины

Зяленскі паразмаўляў з памежнікамі, якія раней абаранялі Бахмут.

— Маю гонар быць сёння тут, вітаць вас, дзякаваць за абарону дзяржаўнай мяжы. Хочацца гаварыць пра мяжу, знаходзячыся менавіта тут, на Валыні, ля мяжы Украіны з Беларуссю і Польшчай. Вы гераічныя і моцныя людзі. Хачу вам падзякаваць за абарону нашай дзяржавы ў Бахмуце. Ведаю, як моцна вы там стаялі, трымалі Бахмут. Хацеў бы падзякаваць вам і вашым пабрацімам. Хачу пажадаць здароўя, моцы, а вашым блізкім — цяпла. Усе мы ганарымся, што ў нас ёсць такія моцныя памежнікі. Жадаю вам захаваць моц, справядлівасць і лютасць, якая ёсць у нас пры абароне нашай краіны. Жадаю ўсім толькі перамогі! — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Фото: пресс-служба президента Украины

Прэзідэнт Украіны таксама ўручыў памежнікам дзяржаўныя ўзнагароды.

Фото: пресс-служба президента Украины

Нагадаем, пасля таго як Беларусь аддала сваю тэрыторыю расійскім войскам для ўварвання ва Украіну, апошняя пачала адгароджвацца ад нашай краіны двухметровым плотам з калючым дротам. Мяжу з Беларуссю ўмацавалі не толькі ў Валынскай, але і ў Ровенскай і Кіеўскай абласцях.