Расійскія войскі абстралялі рынак у цэнтральнай частцы Канстанцінаўкі Данецкай вобласці, загінулі прынамсі 16 чалавек.
Як пішуць мясцовыя СМІ са спасылкай на вайскоўцаў, удар быў нанесены, паводле папярэдняй інфармацыі, зенітна-ракетным комплексам С-300.
Мясцовыя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў выніку атакі шмат загінулых і параненых.
Як удакладніў карэспандэнт «Радіо Свобода» з месца здарэння, на гэты момант вядома пра 16 загінулых.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа моманту ўдару па Канстанцінаўцы і пацвердзіў, што ў выніку атакі загінулі як мінімум 16 чалавек.
«Калі хтосьці ў свеце яшчэ спрабуе мець дачыненне з чымсьці расійскім, гэта азначае закрыць вочы на рэальнасць. Нахабства зла. Дзёрзкасць подласці. Поўнамаштабная бесчалавечнасць. Цяпер артылерыя расійскіх тэрарыстаў забіла 16 чалавек у горадзе Канстанцінаўка Данецкай вобласці. Звычайны рынак. Крама. Аптэка. Людзі, якія нічым не правініліся. Шмат параненых. На жаль, колькасць загінулых і пацярпелых можа яшчэ вырасці. Мае спачуванні ўсім, хто страціў родных! Як мага хутчэй трэба перамагчы гэтае расійскае зло», — напісаў ён.