Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  5. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  6. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  9. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  10. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  11. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  12. Умер папа Франциск
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  15. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
Читать по-русски


Ва ўкраінскім войску цяпер служыць амаль мільён чалавек. Большасць з іх ваюе з першага дня і ўжо 700 дзён знаходзіцца на фронце. Таму працэс мабілізацыі мусіць грунтавацца на прынцыпе справядлівасці, і пытанне дэмабілізацыі тут не менш важнае. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю ARD.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

— Многія адваявалі 700 дзён на полі бою, я ўдзячны ім, але падзякі ад грамадства мала. Трэба даваць справядлівыя ратацыі, шырокія адпачынкі, грашыма ўсё не закрыеш. Заробак высокі, але патрэбная справядлівасць у гэтым кірунку. Я сёння чакаю ад вайскоўцаў справядлівага закона пра мабілізацыю. Я хацеў бы, каб гэта быў комплексны справядлівы законапраект, — растлумачыў Зяленскі.

Прэзідэнт назваў няправільным тое, што работнікі ваенкаматаў затрымліваюць прызыўнікоў на вуліцах.

— Ёсць выпадкі такія — так, ёсць. Ці правільна гэта — абсалютна не. І яны не павінныя гэтага рабіць, таму я і папрасіў нашых вайскоўцаў і дэпутатаў, калі яны будуць рыхтаваць гэты законапраект (пра мабілізацыю), каб не было шанцаў хадзіць па вуліцах. Ёсць сёння магчымасці выкарыстання digital-фармату. То-бок мы жывём у час цыфравізацыі і тым больш мы вельмі цыфравізаваная краіна. Мы наладзілі гэты працэс і падчас кавіду, і падчас вайны. Няма пытанняў вырашыць гэтае пытанне па-сучаснаму.

Разам з тым ён адзначыў, што Украіну і мір сёння абараняюць не толькі тыя, хто на фронце.

— У нас 880 тысяч — у нас мільённая армія. Але ў нас і 30 мільёнаў чалавек цяпер, цяпер канкрэтна 30 мільёнаў чалавек працуюць, а нават, можа, больш трохі. Сказаць дакладна лічбу не магу, мы дакладна не ведаем, колькі людзей выехала з пачатку вайны — 6,5−7,5 млн чалавек. І ўсе яны абараняюць Еўропу і мір на сваіх працоўных месцах.

Украінскі прэзідэнт прызнаў, што, безумоўна, хацелася б, каб тыя, хто выехаў незаконна, вярнуліся ва Украіну.

— Пытанне не ў тым, што яны абавязкова мусяць быць на фронце — у нас вялікая армія. Пытанне ў справядлівасці — гэтыя людзі мусяць плаціць падаткі, — заявіў ён.

Нагадаем, Вярхоўная рада адправіла на дапрацоўку закон пра мабілізацыю. Як расказаў кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія, было шмат заўваг — «ад тэхнічных да досыць адчувальных».

Камандаванне УСУ хоча мабілізаваць дадаткова 450−500 тысяч чалавек, паведаміў на сваёй прэс-канферэнцыі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.