Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што амерыканскі мільярдэр Ілан Маск перадаў яму Cybertruck Tesla і машына паедзе на вайну з Украінай. Сам Маск наўпрост не абверг сцверджанне палітыка, але назваў «адсталым» чалавека, які задаў яму пытанне пра гэта.

Глава Чечни Рамзан Кадыров на Cybertruck Tesla, кадры опубликованы 17 августа 2024 года. Фото: t.me/RKadyrov_95
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў на Cybertruck Tesla, кадры апублікаваныя 17 жніўня 2024 года. Фота: t.me/RKadyrov95

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў 17 жніўня паведаміў, што атрымаў ад «паважанага Ілана Маска» Cybertruck Tesla. Ён выпрабаваў электрамабіль і заявіў, што машына будзе перададзеная на вайну ва Украіне.

Паводле Кадырава, Cybertruck Tesla — «магутны праект» і, «несумненна, адзін з найлепшых аўтамабіляў у свеце». «Я ў гэтую машыну літаральна закахаўся», — сказаў кіраўнік Чачні.

Мяркуючы з кадраў, пасля таго як аўтамабіль трапіў да Кадырава, на ім быў усталяваны кулямёт. Палітык выказаў «шчырую падзяку» Маску, якога назваў" вялікім чалавекам", «наймацнейшым геніем сучаснасці і спецыялістам», запрасіў яго прыехаць у Грозны і паабяцаў сустрэць «як самага дарагога госця».

Глава Чечни Рамзан Кадыров на Cybertruck Tesla, кадры опубликованы 17 августа 2024 года. Фото: t.me/RKadyrov_95
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў на Cybertruck Tesla, кадры апублікаваныя 17 жніўня 2024 года. Фота: t.me/RKadyrov95

У сацсетцы Х, якая належыць Маску, амерыканскі журналіст Сэт Абрамсан спытаў бізнесоўца, чаму той «пастаўляе аўтамабілі, гатовыя да выкарыстання з ваеннымі мэтамі», у краіну пад амерыканскімі санкцыямі і «адкрыта працуе супраць ЗША».

«Ты сур’ёзна настолькі адсталы, што думаеш, што я падарыў кібертрак рускаму генералу? Ашаламляльна. Яшчэ адзін прыклад таго, наколькі хлусяць састарэлыя СМІ», — напісаў у адказ Маск.

Нагадаем, у верасні 2019-га Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад школьнікамі, таксама расказаў, што Ілан Маск падарыў яму электрамабіль Tesla, выраблены яго кампаніяй: «Я часам яе тэстую. Маск падарыў. Потым ён мяне ўбачыў на матацыкле і кажа: „Слухай, у вас прэзідэнт на двухколавым матацыкле ездзіць?“»

Праверыць гэтыя словы палітыка аказалася нескладана. У Twitter Маску задалі пытанне, ці дарыў ён аўтамабіль Аляксандру Лукашэнку — і той вельмі хутка адказаў: «О, не».