Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


/

У сеціве з’явілася заява ад імені зрынутага прэзідэнта Сірыі Башара Асада, у якой апісваюцца абставіны яго ўцёкаў у Расію. Дакумент распаўсюдзіла яго канцылярыя.

Башар Асад на саміце ў ААЭ 11 лістапада 2023 года. Фота: Reuters

У заяве сцвярджаецца, што Асад заставаўся ў Дамаску аж да самай раніцы 8 снежня і пакінуў краіну толькі ўвечары таго ж дня. «Пасля ўварвання тэрарыстаў у Дамаск я ў каардынацыі з расійскімі саюзнікамі перабраўся ў Латакію, каб адтуль назіраць за баявымі дзеяннямі», — гаворыцца ў дакуменце.

Асад заяўляе, што калі ён прыехаў на расійскую авіябазу Хмеймім, ужо стала ясна, што «нашыя сілы цалкам адышлі з усіх баявых рубяжоў, а апошнія вайсковыя пазіцыі палі». Ён адзначае, што авіябаза Хмеймім таксама падвергнулася нападу, таму пакінуць яе было немагчыма, і менавіта Масква звярнулася да камандавання базы з просьбай арганізаваць неадкладную эвакуацыю.

Пры гэтым, як сцвярджае экс-прэзідэнт, ён ні разу не думаў пра тое, каб ісці ў адстаўку ці шукаць прытулку, а таксама не атрымліваў адпаведных прапановаў.

Нагадаем, сталіца Сірыі Дамаск аказалася ў руках паўстанцаў менш праз чым два тыдні пасля таго, як яны ўзялі пад кантроль некалькі буйных сірыйскіх гарадоў. Прэм’ер-міністр краіны заявіў, што гатовы да перадачы ўлады пасля таго, як прэзідэнт Башар Асад уцёк з Дамаска, калі паўстанцы ўвайшлі ў сталіцу. Такім чынам у Сірыі скончылася кіраванне Асада, які больш за 10 гадоў вёў грамадзянскую вайну і здолеў застацца ва ўладзе, абапіраючыся на падтрымку Расіі і Ірана.